За суткі ў ДТЗ загінулі два матацыклісты
13 жніўня, Позірк. За мінулыя суткі ў Беларусі ў дарожна-транспартных здарэннях загінулі як мінімум два матацыклісты, вынікае з паведамленняў УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама і УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Каля 17:14 12 жніўня на вул. Русанава ў п. Чысць Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць) 27-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы матацыклам Progasi Super Max 300 Pro на ўчастку дарогі з закругленнем налева не справіўся з кіраваннем і наехаў на правую па ходзе руху апору.
Ён памёр на месцы.
Яшчэ адна трагедыя адбылася ў Лідскім раёне (Гродзенская вобласць). Каля 21.50 паблізу вёскі Гуды 42-гадовая вадзіцель аўтамабіля Lada выязджала з другараднай дарогі на галоўную (М-11 мяжа Літвы — Ліда — Слонім — Быцень) і не дала перавагу матацыклісту, у выніку чаго адбылося сутыкненне.
Ад удару 33-гадовы матацыкліст загінуў на месцы здарэння.
Таксама УДАІ сталічнай вобласці паведамляе аб ДТЗ з двума матацыкламі.
У 17:11 на 66-м км аўтадарогі Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач у Маладзечанскім раёне 28-гадовы жыхар сталіцы на матацыкле Kawasaki сутыкнуўся з спадарожным матацыклам Harley Davidson пад кіраваннем 48-гадовага кіроўцы. У выніку кіроўца першага шпіталізаваны.
Раней Дзяржаўтаінспекцыя паведамляла, што з 6 па 16 жніўня ў краіне праходзіць прафілактычная акцыя “Матацыкліст”: “Усяго за чатыры дні, з 6 па 9 чысло, выяўлена 748 парушэнняў, учыненых вадзіцелямі матацыклаў. У стане алкагольнага ап’янення затрымана 10 чалавек, адхілена ад кіравання ахоўныя стаянкі”.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
