СК распачаў крымінальную справу па факце смяротнага ДТЗ з матацыклістам у Лідскім раёне

13 жніўня, Позірк. Аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце смяротнага ДТЗ з удзелам матацыкліста 12 жніўня ў Лідскім раёне (Гродзенская вобласць) паведаміў Следчы камітэт.
12 жніўня каля 21.50 паблізу вёскі Гуды 42-гадовая жанчына-кіроўца на аўтамабілі “Лада“ выязджала з другараднай дарогі на трасу М-11 (мяжа Літвы — Ліда — Слонім — Быцень) і не дала перавагу матацыклісту, у выніку чаго адбылося сутыкненне. 33-гадовы матацыкліст загінуў.
Справа распачатая паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Следчыя звярнуліся да відавочцаў ДТЗ з просьбай падзяліцца інфармацыяй.
За мінулыя суткі ў Беларусі ў дарожна-транспартных здарэннях загінула як мінімум два матацыклісты.
Раней Дзяржаўтаінспекцыя паведамляла, што з 6 па 16 жніўня ў краіне праходзіць прафілактычная акцыя “Матацыкліст“. За першыя чатыры дні было выяўлена 748 парушэнняў, учыненых кіроўцамі матацыклаў. Затрымана 10 нецвярозых матацыклістаў, адхілена ад кіравання 57 бяспраўнікаў, 74 матацыклы змешчана на ахоўныя стаянкі.
У студзені начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў паведамляў, што ў 2025 годзе на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася на 17, з 434 да 417, аднак пры гэтым узрасла колькасць загінулых матацыклістаў (колькасць не была названая). У гэтым кантэксце Ротчанкаў звярнуў увагу на тое, што ў 2025 годзе матацыклаў у краіне было зарэгістравана на 15 тыс. больш.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



