У Гомелі суд разгледзіць справу банкаўскага работніка аб прысваенні 90 тыс. рублёў
13 жніўня, Позірк. Накіравана ў суд справа банкаўскага работніка аб прысваенні 90,4 тыс. рублёў па ч. 4 арт. 211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне або растрата), паведамляе Генеральная пракуратура.
Устаноўлена, што 54-гадовая спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг са студзеня 2020 года па красавік 2026-га, “знаходзячыся на працоўным месцы ў памяшканні аддзялення банка, прысвойвала сабе наяўныя грашовыя сродкі”. Замест сапраўдных грашовых купюр “яна падкладала банкноты “Банка прыколаў”, візуальна падобныя з наміналам 500 еўра” (вырабляюцца ў РФ, даступныя для пакупкі на інтэрнэт-пляцоўках. — “Позірк”.).
Такім чынам абвінавачаная ўчыніла крадзеж наяўных грашовых сродкаў, якія належаць банку, чым нанесла маёмасную шкоду ў асабліва буйным памеры.
Падчас папярэдняга следства жанчына часткова кампенсавала.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта. Фігурант знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
У сакавіку Генеральная пракуратура паведамляла, што на чатыры гады пазбаўлена волі спецыяліст па аказанні раздробных банкаўскіх паслуг у адным з банкаў Магілёва, якая з верасня 2018 года па чэрвень 2025-га сістэматычна здзяйсняла крадзеж наяўных грошай.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



