У Гродзенскім раёне знішчана 145 кг канопляў

23 ліпеня, Позірк. Дзікарослыя каноплі на плошчы 0,3 гектара (крыху менш за палову футбольнага поля) выявілі 22 ліпеня ў Гродзенскім раёне пагранічнікі і супрацоўнікі органаў унутраных спраў, вынікае з паведамлення Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Каноплі агульнай вагой 145 кг спалілі.
Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, з 1 чэрвеня па 15 верасня ў краіне праводзіцца спецыяльная праграма “Мак”, мэта якой заключаецца ў тым, каб прадухіліць доступ да дзікарослых раслін з утрыманнем наркатычных рэчываў, выявіць і знішчыць незаконныя пасевы.
МУС адзначае, што “пры выяўленні нават выпадкова праросшых макавых пабегаў або кустоў канопляў неабходна неадкладна іх знішчаць”.
У выпадку выяўлення незаконных насаджэнняў уладальніку ўчастка пагражае штраф да 20 базавых велічынь (да 840 рублёў), а вырошчванне такіх раслін з мэтай збыту караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



