Навальнічны фронт пашкодзіў дамы і нанёс шкоду інфраструктуры ў розных рэгіёнах Беларусі

31 ліпеня, Позірк. Паводле ўдакладненых звестак, з прычыны праходжання 29 ліпеня навальнічнага фронту з парывамі ветру пашкоджаныя дахі 25 жылых дамоў у Мінскім раёне, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Да ліквідацыі наступстваў непагадзі ў прысталічным раёне прыцягнута “ўзмоцненая група ратавальнікаў і аварыйных службаў” — 285 чалавек і 43 адзінкі тэхнікі (ад МНС — 160 і 24 адпаведна).
У Гродзенскай вобласці падраздзяленні МНС тройчы выклікалі на дапамогу для распілоўкі дрэў — у Лідскім, Навагрудскім і Шчучынскім раёнах. На тэрыторыі малочнатаварнай фермы ў Лідскім раёне супрацоўнікі ведамства дапамагалі адпампоўваць ваду, якая назбіралася праз ападкі. Будынкі комплексу не падтопленыя.
У Гомельскай вобласці 30 ліпеня да падраздзяленняў МНС двойчы звярталіся па дапамогу ў распілоўцы і ўборцы дрэў, што ўпалі на дарогу, — у Лельчыцкім і Калінкавіцкім раёнах.
У той жа дзень у Мінскай вобласці праз моцную залеву супрацоўнікаў ведамства сем разоў прасілі адпампаваць ваду — у Лагойскім, Мінскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім, Старадарожскім раёнах.
Раней ведамства паведаміла, што ў выніку праходжання ў Мінскай вобласці навальнічнага фронту 29 ліпеня зафіксаваны 1.773 выпадкі падзення дрэў, імі пашкоджана 10 аўтамабіляў.
У аграгарадку Калодзішчы (Мінскі раён) вецер пашкодзіў дахі 17 жылых дамоў, перакрываўся рух у абодвух напрамках па вул. Караткевіча і Шпітальнай на ўчастках дарог агульнай працягласцю 700 м і ў садовым таварыстве “Трактар” каля аграгарадка, у выніку пашкоджання лініі электраперадачы без электразабеспячэння заставалася 600 прыватных жылых дамоў.
Паводле пагнозу Белгідрамета, удзень 31 ліпеня месцамі чакаюцца моцныя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.
Гл. таксама:
Кіраўнік МНС накіраваў на ліквідацыю наступстваў непагадзі ў Мінскім раёне спецатрад “Зубр”
Па ўсёй Беларусі, акрамя Гродзенскай вобласці, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за залеваў


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

