Каманда Ціханоўскай прапануе прыцягваць да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі праз “гібрыдны трыбунал”

25 чэрвеня, Позірк. Канцэпцыя прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі апублікаваная на сайце Офіса беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай (ОСЦ).
Дакумент, падрыхтаваны на беларускай, рускай і англійскай мовах, распрацавала юрыдычная каманда ОСЦ. Ён “апісвае, як у будучай дэмакратычнай Беларусі могуць расследавацца грубыя парушэнні правоў чалавека, здзейсненыя пасля 2020 года”.
“У канцэпцыі разглядаюцца роля пацярпелых, захаванне доказаў, права на праўду і кампенсацыю шкоды, а таксама нацыянальныя і міжнародныя механізмы прыцягнення вінаватых да адказнасці”, — звярнула ўвагу прэс-служба Ціханоўскай.
Адзначаецца, што “асаблівая ўвага ў канцэпцыі надаецца перспектыве стварэння гібрыднага трыбунала для Беларусі, які аб’яднаў бы нацыянальнае правасуддзе з міжнародным удзелам і досведам”. Такі механізм, на думку распрацоўшчыкаў дакумента, мог бы стаць “найбольш рэалістычнай мадэллю судовага пераследу асоб, адказных за найбольш цяжкія злачынствы”.
Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў у кантэксце апублікавання канцэпцыі заявіў, што “Міжнародны крымінальны суд і Спецыяльны трыбунал па злачынстве агрэсіі супраць Украіны ёсць вельмі важнымі прыкладамі таго, як міжнародная супольнасць рэагуе на найбольш цяжкія злачынствы”. Паводле яго слоў, для Беларусі ўжо цяпер важна “думаць пра наступны крок: пра механізм, які будзе працаваць у беларускіх умовах”.
На думку юрыста, “такой мадэллю можа стаць гібрыдны трыбунал, які аб’яднае беларускую юрысдыкцыю і міжнародную экспертызу”.
На сайце Ціханоўскай адзначаецца, што “канцэпцыя разглядае прыцягненне службовых асоб да адказнасці як частку пераходнага правасуддзя, <…> паказвае, як будучая дэмакратычная Беларусь можа расследаваць грубыя парушэнні правоў чалавека пасля 2020 года”.
У тэксце апісаныя міжнародныя стандарты, роля ахвяр, права на ісціну і пакрыццё шкоды, а таксама неабходнасць захавання доказаў да дэмакратычнага транзіту. Асобна разгледжаныя даступныя механізмы — Міжнародны крымінальны суд, універсальная юрысдыкцыя, праца ААН і IAPB (Міжнародная платформа па забеспячэнні адказнасці за парушэнні ў Беларусі).
Адзначаецца, што “пасля транзіту” прыярытэт мае належаць нацыянальным судам, але для найбольш значных спраў “магчымы міжнародны кампанент” — той самы “гібрыдны трыбунал” або “інтэрнацыяналізаваныя працэсы ў беларускіх судах”.


- ГрамадстваУ рамках справы 19 кур'ераў, затрыманых у Мінскай вобласці, вядома больш за сотню эпізодаў махлярства — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ РНПЦ псіхічнага здароўя чарга на шпіталізацыю пацыентаў з гульнявой залежнасцю — псіхолагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні Літва надала статус уцекача 11 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваЖыхары Беларусі сталі менш наведваць кінатэатры і цыркі — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

