МУС прызнала Асацыяцыю беларусаў у Амерыцы “экстрэмісцкім фарміраваннем”

25 чэрвеня, Позірк. Арганізацыя “ABA Together (Association of Belarusians in America)” / “Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы”, што дзейнічае ў ЗША, прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем” на падставе рашэння Міністэрства ўнутраных спраў ад 25 чэрвеня, вынікае з адпаведнага пераліку, размешчанага на сайце ведамства.
Сцвярджаецца, што да “фарміравання” маюць дачыненне 17 чалавек: Марыя і Таццяна Астапенка, Антон Бялянскі, Эмілія Баркоўская-Сцепанчук, Вольга Бромэн, Філіп Гаўрышаў, Марыя Яфімава, Яўген Ждановіч, Анжаліка Зайцава, Глеб Івашкевіч, Кацярына Маліеўская, Віталь Самсонаў, Артур Сянько, Сяргей і Вольга Шалыга, Ганна Шарко і Аляксандр Янкоўскі.
У спісе прыводзяцца інтэрнэт-рэсурсы, на думку МУС, звязаныя з аб’яднаннем.
Асацыяцыя стала 373-й “экстрэмісцкай” супольнасцю ў пераліку, які вядзецца з верасня 2021 года.
Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы (ABA) ёсць некамерцыйнай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае беларусаў па ўсёй тэрыторыі ЗША.
Як адзначаецца на сайце арганізацыі, яе місія палягае ў тым, каб прасоўваць веды пра беларусаў Амерыкі і беларуска-амерыканскую супольнасць, яе гісторыю, дасягненні і ўнёсак у развіццё грамадства; прадстаўляць беларуска-амерыканскую супольнасць перад народам і ўрадам ЗША; садзейнічаць захаванню беларускай супольнасцю ЗША сваёй спадчыны, культуры і мовы; падтрымліваць Беларусь у яе імкненні да пабудовы моцнай грамадзянскай супольнасці і ажыццяўлення эканамічных, культурных і сацыяльных пераўтварэнняў.


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

