Канфіскацыя дзяржавай грошай у банкаў можа негатыўна паўплываць на іх крэдытную палітыку, лічаць эксперты BEROC

12 жніўня, Позірк. Канфіскацыя дзяржавай часткі прыбытку ў банкаў можа прывесці да змены сітуацыі з крэдытамі. Такое меркаванне на прэс-канферэнцыі 12 жніўня выказалі старэйшыя навуковыя супрацоўнікі даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык і Дзмітрый Крук.
“Цяжка сказаць, што задумалі ўлады. Магчыма, гэта крокі, аналагічныя тым, якія былі ў Расіі, калі канфіскоўваліся значныя прыбыткі ў металургіі, нафтагазавай галіне“, — выказаў думку Харытончык.
Паводле слоў эксперта, мяркуючы па прыбытку, якую банкі дэкларуюць, канфіскаваныя грошы наўрад ці дазволяць атрымаць нават 0,5% кансалідаванага бюджэту. Таму, робіць ён выснову, “выхлап ад гэтых дзеянняў не відавочны”.
Калі ўлады ўсё ж пойдуць на гэты крок, то, як падкрэсліў Дзмітрый Крук, гэта будзе казаць толькі пра тое, што яны думаюць пра бягучы момант, а тое, што будзе далей, іх не хвалюе.
12 жніўня на сустрэчы са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка былым прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам Аляксандр Лукашэнка заявіў, што павелічэнне сукупнага прыбытку банкаў, якія працуюць у Беларусі, можа разглядацца як “пазітыўны паказчык“, аднак “ёсць асцярогі, каб не ўзнікла дысбалансу і банкі не адцягвалі грошы з эканомікі“.
У сувязі з гэтым, адзначыла прэс-служба Лукашэнкі, “у якасці аднаго з захадаў на ўзроўні дзяржавы прынятая пастанова адбіраць частку прыбытку ў банкаў і накіроўваць іх на фінансаванне эканомікі“.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБеларусь зноў звернецца да міжнароднай супольнасці з-за плота ў Белавежскай пушчы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён лютага Польшча зафіксавала ў 4 разы больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 30 гадоў папуляцыя высакароднага аленя павялічылася ў Беларусі ў 10 разоў — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



