Урад зноў уводзіць ліцэнзаванне на вываз яблыкаў
22 жніўня, Позірк. Ліцэнзаванне на вываз яблыкаў ўводзіцца на шэсць месяцаў з 1 верасня 2025 года, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
“Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны яе паходжання за межы Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам”, — паведамляе прэс-служба ўрада.
Дазволы на вываз будуць выдавацца, “зыходзячы з ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і патрэбнасці краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі”.
Заяўляецца, што пастанова прынятая “ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку яблыкамі ў міжсезонны перыяд у поўным аб’ёме”.
На фоне дзяржаўнага рэгулявання цэн Беларусь сутыкаецца з недахопам тавараў, у прыватнасці, гародніны і садавіны.
12 снежня 2024 года было ўведзена трохмесячнае ліцэнзаванне на вываз бульбы. Рашэнне датычылася гэтай гародніны “незалежна ад краіны яе паходжання”. Заяўлялася, што рашэнне было прынятае на падставе “ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў дадзенай прадукцыі” і “патрэбы краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі”.
25 сакавіка ліцэнзаванне было падоўжана яшчэ на тры месяцы. Адзначалася, што прынятая мера “дазволіць забяспечыць кантроль над запасамі, а таксама за экспартнымі плынямі бульбы ў сувязі з ростам попыту і высокім коштам на яе па-за межамі Рэспублікі Беларусь”.
15 студзеня паведамлялася, што ўлады Беларусі на тры месяцы ўвялі ліцэнзаванне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў, цыбулі рэпчатай, морквы, сталовых буракоў.
27 траўня ўрад зняў забарону на ўвоз у Беларусь з “недружалюбных краін” бульбы, рэпчатай цыбулі, белакачаннай капусты і яблыкаў. Пры гэтым было заяўлена, што рашэнне з’яўляецца “адказам на чарговыя санкцыі ЕС”.

- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

