Маладзечанская міліцыя задзейнічала АМАП для ліквідацыі нелегальнай вытворчасці самагону

24 жніўня, Позірк. Аб ліквідацыі ў Маадзечанскім раёне (Мінская вобласць) “нелегальнага завода па вытворчасці самагону ў прамысловых маштабах” паведаміла 24 жніўня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што вытворчасць была выяўленая “пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа”.
Паводле слоў прадстаўніка рэгіянальнага УБЭЗ МУС Вячаслава Парганаева, нелегальны бізнес арганізаваў 61-гадовы мясцовы жыхар, які “ў кампаньёны ўзяў сваіх траіх сыноў і дваіх знаёмых”.
Паведамляецца аб выяўленні ў гаспадарчых пабудовах самагоннага апарата, ёмістасцяў з брагай аб’ёмам звыш 25 тыс. літраў, 12,5 тоны мукі, 400 л гатовай прадукцыі.
“Фігурантаў затрымалі на месцы злачынства ў момант вырабу чарговай партыі тавару”, — адзначыў Парганаеў.
Цяпер, дадаў ён, устанаўліваюцца памеры “незаконнага даходу ад рэалізацыі прадукцыі, а таксама сеткі збыту”.
Акрамя таго, разлічваецца шкода, “прычыненая навакольнаму асяроддзя з-за ўтылізацыі адходаў вытворчасці”.
МУС нагадала, што за выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў прадугледжана адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да пяці базавых велічынь (210 рублёў) з канфіскацыяй прадукцыі, паўфабрыката і апарата. Пры паўторным парушэнні памер штрафу павялічваецца да 30 б.в. (1.260).
31 студзеня паведамлялася, што ў бальніцы памёр жыхар Барысава (Мінская вобласць) 1947 года нараджэння. Мужчына і яго жонка (1949 г.н.), паводле даных МНС, 25 студзеня пацярпелі на пажары, які ўзнік пры варэнні самагона. На іх загарэлася адзенне — у выніку “ўспышкі пароў спіртазмяшчальнай вадкасці пры падрыхтоўцы самагону”. Абодва атрымалі апёкі і былі шпіталізаваныя.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 16 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаГалоўны дарадца Ціханоўскай: МЗС Украіны паслаў меседж, што Лукашэнка — перашкода на шляху да міру (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні жніўня зафіксавана ў 2,4 раза больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства