Долар і еўра патаннелі на апошніх летніх біржавых таргах

29 жніўня, Позірк. Амерыканская і адзіная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 жніўня.
Курс долара знізіўся да 2,9731 рубля (-0,13%; -0,0038), еўра — да 3,4575 (-0,22%; -0,0075).
Юань падаражэў да 4,162 за 10 (+0,35%; +0,0147), расійскі рубель — да 3,6933 за 100 (+0,01%; +0,0005).
На гэтым працоўным тыдні (25–29 жніўня) долар патаннеў на 0,2% (з 2,979 да 2,9731), расійскі рубель — на 0,01% (з 3,6938 да 3,6933 за 100); еўра падаражэў на 0,21% (з 3,4502 да 3,4575), юань — на 0,86% (з 4,1265 да 4,162 за 10).
Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “ўмераным ціскам на валютным рынку”.
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — ліпень 2025 года знізіўся на 12,97% (з 3,4735 да 3,023 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня— чэрвеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаОфіс Ціханоўскай працягвае чакаць ад літоўскага боку прапановы аб новай сістэме бяспекі — КучынскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь знаходзіцца на 3-м месцы ў ЕАЭС паводле росту коштаў на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі каля 900 тыс. чалавек пакутуе на хваробы касцёва-цягліцавай сістэмы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі працягвае змяншаецца колькасць жанчын, у тым ліку рэпрадуктыўнага ўзростуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка