З чэрвеня беларускія пагранічнікі затрымалі сем чалавек з падробленымі пашпартамі — Дзяржпагранкамітэт

2 верасня, Позірк. З чэрвеня беларускія пагранічнікі затрымалі сем чалавек з падробленымі пашпартамі, паведаміла 2 верасня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Акрамя таго, зафіксавана яшчэ больш за сотню выпадкаў, калі асобы, якія перасякалі мяжу, прад’яўлялі дакументы, што сталі несапраўднымі.
Напрыклад, было 65 выпадкаў падачы пратэрмінаваных дакументаў, у тым ліку не абноўленых пасля змены прозвішча. 43 асобы падалі пашпарты з пашкоджаным фатаздымкам або размытай пячаткай органа, які выдаў дакумент. Перасячы мяжу з пашкоджанымі пашпартамі — з вырванымі старонкамі або ў трухлявым стане — спрабавалі 6 грамадзян.
Яшчэ 14 чалавек прыбылі ў пункты пропуску без дакументаў, неабходных для перасячэння мяжы.
Раней Дзяржпагранкамітэт паведамляў, што 8 жніўня грамадзянін Расіі спрабаваў вылецець з мінскага аэрапорта ў ААЭ на падставе пашпарта для замежных паездак, у якім была замененая старонка з персанальнымі звесткамі.
15 ліпеня ў нацыянальным аэрапорце Мінск пры афармленні рэйса ў Стамбул быў затрыманы мужчына, які прад’явіў “пашпарт грамадзяніна РФ з прыкметамі поўнай падробкі”. Усе старонкі дакумента “былі надрукаваныя на звычайным прынтары”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

