АПК параіў беларускім абітурыентам у Польшчы падавацца на “нулявыя курсы” ВНУ для вывучэння мовы
4 верасня, Позірк. У сувязі з увядзеннем у Польшчы з 1 жніўня 2025 года абавязковай моўнай сертыфікацыі на ўзроўні В2 для залічэння ў ВНУ беларускім абітурыентам рэкамендуецца падавацца на “нулявыя курсы“ мясцовых універсітэтаў для вывучэння мовы, што дазволіць рыхтавацца да наступнага навучальнага года і легальна знаходзіцца ў краіне.
Такія рэкамендацыі даў Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) па выніках сустрэчы яго прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага і спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана з дырэктарам консульскага дэпартамента МЗС Польшчы Юстынай Хржаноўскай.
Другой опцыяй, адзначыў АПК, з’яўляецца зварот у прыёмныя камісіі універсітэтаў праз механізм “umowy warunkowe” (дамовы з умовамі), які не быў скасаваны і дазваляе універсітэтам прымаць рашэнне аб залічэнні паводле ўласных патрабаванняў у межах акадэмічнай аўтаноміі.
Паведамляецца, што дасягнута дамоўленасць, у адпаведнасці з якой дзяржаўныя службы Польшчы арганізуюць дадатковыя сесіі экзаменаў па польскай мове (узровень B2) для замежных студэнтаў да канца 2025 года.
Пры гэтым замежныя студэнты, якія падалі дакументы да 1 жніўня, маюць права на залічэнне без сертыфіката аб валоданні мовай.
Паводле інфармацыі АПК, Хржаноўска падкрэсліла на сустрэчы, што змены заканадаўства накіраваныя на зніжэнне злоўжыванняў акадэмічнай сістэмай і павышэнне якасці навучання. Пры гэтым яна адзначыла, што ўзровень беларускіх студэнтаў ацэньваецца высока, яны з’яўляюцца другой па колькасці групай замежных навучэнцаў у польскіх ВНУ (па ўсёй бачнасці, пасля ўкраінскіх. — “Позірк”.).
Пры гэтым, паводле сцвярджэння прадстаўніка МЗС, нягледзячы на абмежаваныя рэсурсы, польскія консульскія службы надаюць пытанням адукацыі беларускіх студэнтаў асаблівую ўвагу. У прыватнасці, захоўваюцца прыярытэтныя чэргі для абітурыентаў у візавых аддзелах польскіх дыпламатычных устаноў, дзейнічае спецыяльная візавая падтрымка для тых, хто паступае на моўныя курсы польскіх ВНУ.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



