Продажы “БелДжы” на расійскім рынку за восем месяцаў выраслі на 50% — верагодна, дзякуючы дэмпінгу

12 верасня, Позірк. Беларуска-кітайскі вытворца “БелДжы” (BelGee) у жніўні 2025 года прадаў на расійскім рынку 7.804 новыя аўтамабілі — у 2,2 раза больш, чым за той жа месяц 2024-га (3.482), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак кансалтынгавай кампаніі “АСМ-холдынг” (РФ).
У справаздачным месяцы “БелДжы” заняў 5-е месца (годам раней — 9-е) сярод усіх прадстаўленых у РФ марак гэтага сегмента аўтарынка, доля рынку склала 6,5% (2,4%).
За восем месяцаў гэтага года рэалізавана 32.172 аўтамабілі беларуска-кітайскага брэнда (21.439; +50,1%).
Павелічэнне продажаў, хутчэй за ўсё, звязанае з коштавай палітыкай прадпрыемства. Раней расійскія спецыялізаваныя медыя паведамлялі, што “БелДжы” актыўна дэмпінгуе на рынку легкавых аўтамабіляў РФ, прапаноўваючы зніжкі.
Адзначалася, што, напрыклад, на кросовер Belgee X70 зніжкі ў залежнасці ад камплектацыі даходзяць да 410 тыс. расійскіх рублёў (каля 5,3 тыс. долараў паводле актуальнага курсу).
Раней генеральны дырэктар“ БелДжы ” Генадзь Свідзерскі паведамляў, што акцыянеры паставілі задачу заняць першае месца на ўнутраным рынку Беларусі і актыўна змагацца за другую пазіцыю ў Расіі.
За 2024 год на рынку РФ рэалізавана 34.775 аўтамабіляў гэтага вытворцы, што забяспечыла яму 9-е месца і долю 2,2%.
Продажы “БелДжы” ў Расіі пачаліся ў верасні 2023 года. У першы месяц было рэалізавана 19 аўтамабіляў.
Першапачаткова прадавалася толькі адна мадэль — красовер X50, створаны на аснове Geely Coolray. Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прызнала гэты аўтамабіль лепшым у 2023 годзе ў катэгорыі SUV (ад англ. sport utility vehicle — “спартыўна-утылітарны аўтамабіль”).
24 ліпеня 2024 года брэнд абвясціў пра старт продажаў у дылерскіх цэнтрах РФ універсальнага сярэднепамернага красовера X70 (даступны як з пярэднім, так і з поўным прывадам, а таксама сістэмай “мяккага” гібрыда).
Завод “БелДжы” быў адкрыты 17 лістапада 2017 года ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць). Цяпер яго акцыянерамі з’яўляюцца Рэспубліка Беларусь і кітайскія кампаніі Zhejiang Jirun Automobile, CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment.

- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


