Наркакантроль затрымаў дваіх мужчын, якія вырошчвалі каноплі ў лесе на тэрыторыі Гродзенскага раёна

23 верасня, Позірк. Двух мужчын затрымалі за вырошчванне канопляў аператыўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама, паведаміў 23 верасня начальнік гэтага падраздзялення Ігар Агейчык.
Паводле інфармацыі міліцэйскага начальніка, канапляную ферму арганізавалі “двое сяброў ва ўзросце 30 і 31 года”.
“Высветлена, што насенне канабісу яны пасеялі ў траўні ў лясным масіве на тэрыторыі Гродзенскага раёна, — заявіў Агейчык (на падставе відэакаментарыю ў тэлеграм-канале МУС). — Расліны дбайна даглядалі. Затрымалі падазраваных акурат пасля чарговай апрацоўкі. Агулам вынята каля 2,5 кілаграма сыравіны. Дзеянням абодвух фігурантаў дадзеная прававая ацэнка — ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі”.
Прадстаўнік наркакантролю Гродзенскай вобласці паведаміў, што адзін з затрыманых “раней быў судзімы за аналагічнае злачынства”: “Ён вырошчваў канабіс проста ў сябе дома”.
МУС рэгулярна нагадвае, што пры выяўленні “нават выпадкова праросшых макавых пабегаў або кустоў канопляў” варта “неадкладна іх знішчаць”.
У выпадку выяўлення незаконных насаджэнняў уладальніку ўчастка пагражае штраф да 20 базавых велічынь (да 840 рублёў), а апрацоўка такіх раслін з мэтай збыту караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



