Кіроўца грузавіка насмерць збіў веласіпедыста ў Магілёўскім раёне
29 верасня, Позірк. Аб чарговым смяротным дарожна-транспартным здарэнні паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
ДТЗ здарылася 28 верасня каля вёскі Брылі Магілёўскага раёна, супрацоўнікі МУС выявілі цела 57-гадовага веласіпедыста “з прыкметамі наезду аўтамабілем”, адзначае ведамства.
Падкрэсліваецца, што кіроўца з месца здарэння ўцёк.
“Цягам некалькіх гадзін фігуранта ўстанавілі і затрымалі на тэрыторыі Мінскай вобласці. Ім аказаўся 33-гадовы жыхар Пухавіцкага раёна, які здзейсніў наезд, кіруючы грузавіком “Івека”, — гаворыцца ў паведамленні.
МУС звярнула ўвагу, што затрыманы раней больш за 20 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці “за правапарушэнні па лініі ДАІ, два разы пазбаўляўся права кіравання за нецвярозае кіраванне”.
“Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: пры здзяйсненні ДТЗ кіроўца абавязаны заставацца на месцы, па магчымасці аказаць дапамогу пацярпеламу, не перамяшчаць транспартны сродак і прадметы, якія маюць дачыненне да справы, паведаміць аб тым, што адбылося, у міліцыю і медыкам”, — адзначыла ведамства.

- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

