Беларус і італьянец затрыманыя пры ўвозе з Літвы забароненых рэчываў
30 верасня, Позірк. Пры ўвозе з Літвы забароненых рэчываў затрыманыя грамадзяне Беларусі і Італіі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Затрыманыя заязджалі ў Беларусь на рэйсавых аўтобусах праз пункт пропуску Каменны Лог (з сумежнага боку Мядзінінкай), выявіць у іх забароненыя рэчывы дапамаглі службовыя сабакі, адзначае ДМК.
У беларуса “скрутак з псіхатропам” быў знойдзены ў кашальку. Паводле звестак экспертызы, рэчыва аказалася “асабліва небяспечным псіхатропам лізергідам”.
“А ў другім выпадку грамадзянін Італіі схаваў ад мытнага кантролю ў асабістых рэчах здробненае рэчыва са спецыфічным рэзкім пахам. Заключэнне эксперта — рэчыва з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам марыхуанай”, — паведамляе мытня.
Узбуджаные крымінальныя справы паводле арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).
Паводле даных ДМК, у 2024 годзе канфіскавана 1.622 тоны наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў — амаль у два разы больш, чым за папярэдні год. Зафіксаваныя 553 факты кантрабанды і незаконнага абароту наркотыкаў, узбуджана 310 крымінальных спраў — на 13% больш, чым у 2023-м.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



