Больш за 6 тыс. настаўнікаў пазбавілася працы праз рэпрэсіі — Церашковіч

3 кастрычніка, Позірк. Больш за 6 тыс. настаўнікаў пазбавілася працы праз рэпрэсіі, звыш 50 чалавек прайшло “праз пекла катаванняў у калоніях і на “хіміі”, некаторыя і цяпер знаходзяцца за кратамі”, адзначыў дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч у заяве з нагоды Дня настаўніка, які будзе адзначацца 5 кастрычніка.
“Я разумею, што сёння вельмі цяжка быць настаўнікам ці настаўніцай у Беларусі. Вас нагружаюць бясконцай справаздачнасцю, празмернай нагрузкай і кантролем з боку ўлады”, — звярнуўся ён да педагогаў, дадаўшы, што гэтая прафесія адыгрывае “вызначальную ролю ў эканамічным поспеху, дабрабыцу і бяспецы грамадства”.
Адзначыўшы, што сёння “дзяржава метадычна знішчае адукацыю на беларускай мове”, стварыла “праграмы вайсковай падрыхтоўкі”, а таксама “мілітарысцкія летнікі і вайскова-патрыятычныя класы”, Церашковіч шчыра падзякаваў тым настаўнікам, якія ў гэтых умовах захавалі прафесійную годнасць.
“У будучай вольнай Беларусі мы прыкладзем усе намаганні, каб адукацыя і навука стала асновай развіцця краіны, а настаўнікі — незалежнымі асобамі, прафесія якіх будзе сярод самых паважаных і прэстыжных у грамадстве”, — паабяцаў дарадца дэмлідара.
Сёлета ўлетку ў Беларусі былі прынятыя папраўкі ў закон аб “забеспячэнні правоў дзяцей”, якія, сярод іншага прадугледжваюць пазбаўленне права займацца педагагічнай дзейнасцю асоб, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”. Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны дакумент 12 ліпеня.
“Экстрэмісцкія” артыкулы Крымінальнага кодэкса пасля падзей 2020 года актыўна выкарыстоўваюцца ўладамі для палітычнага пераследу грамадзян.
Група спецыяльных дакладчыкаў ААН сёлета напрыканцы лютага звярнулася да ўрада Беларусі з той нагоды, што згаданы законапраект тады быў прыняты ў першым чытанні.
Эксперты нагадалі, што расплывісты і празмерна шырокі тэрмін “экстрэмізм” не мае пад сабой абавязковых норм міжнароднага права і, калі ён ужываецца ў якасці крымінальна каральнай катэгорыі, несумяшчальны з прынцыпам прававой дакладнасці, прадугледжаных арт. 15 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец 29 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што сярэдні заробак настаўніка “наблізілася да 100% ад сярэдняга заробку па краіне, тады як тры гады таму складаў ад яе 72–75%”.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў жніўні 2025 года склаў 2.762,7 рубля — на 9,7 рубля менш (-0,3%), чым у ліпені (2.772,4). У сферы адукацыі — 1.766,1 (1.864,2; -5,3%).
Паводле даных Мінадукацыі, у Беларусі працуе каля 114 тыс. педагагічных работнікаў, навучаецца 1 млн 50 тыс. чалавек. На аднаго настаўніка прыходзіцца 10–11 вучняў.


- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць транспарту, што прайшоў тэхагляд, за апошнія 12 месяцаў павялічылася на 17,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЦэны на скупку ў грамадзян золата і срэбра ў вырабах і ломе павялічваюцца больш як на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 3 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні вырас на 1,2% пасля зніжэння на 0,8% у жніўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 9 месяцаў 2025 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 38 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка