Урад вызначыў гранічныя цэны на баршчавы набор і яблыкі пры пастаўцы юрыдычным асобам, нарыхтоўшчыкам

4 кастрычніка, Позірк. Гранічныя максімальныя цэны на баршчэвы набор і яблыкі пры пастаўцы юрыдычным асобам, нарыхтоўшчыкам вызначаныя пастановай Савета міністраў № 93 ад 29 верасня. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале 4 кастрычніка.
Максімальныя цэны, па якіх вытворцы могуць прадаваць прадукцыю “ў мэтах выканання імі дагавораў пастаўкі са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў (без уліку выдаткаў на захоўванне)”, наступныя:
- свежая харчовая бульба: без уліку выдаткаў на дастаўку — 0,63 рубля за 1 кг, з улікам выдаткаў на дастаўку — 0,66 рубля за 1 кг;
- свежыя сталовыя буракі: 0,66 і 0,69 адпаведна;
- свежая сталовая морква: 0,75 і 0,79;
- свежая белакачанная капуста: 0,94 і 0,98;
- рэпчатая цыбуля: 1 і 1,05;
- свежыя яблыкі: 2,6 і 2,73.
Максімальныя цэны на прадукцыю, якая пастаўляецца нарыхтоўшчыкам для выканання дзяржаўнай замовы (з улікам выдаткаў на захоўванне, без ПДВ), з 15 лістапада будуць такія:
- бульба: без уліку выдаткаў на дастаўку — 0,68 рубля за 1 кг, з улікам выдаткаў на дастаўку — 0,71 рубля за 1 кг;
- буракі: 0,74 і 0,78 адпаведна;
- морква: 0,86 і 0,9;
- капуста: 1,03 і 1,08;
- цыбуля: 1,07 і 1,12;
- яблыкі: 3,05 і 3,2.
Дакумент прыняты на падставе палажэнняў, прапісаных у пастанове ўрада № 399 ад 22 ліпеня. Той акт вызначыў, што ў міжсезонны перыяд 2025–2026 гадоў са стабілізацыйных фондаў для дзяржаўных патрэбаў будзе пастаўлена 148,78 тыс. тон садавінагароднінай прадукцыі (у гандлёвыя сеткі — 110,84 тыс. т, ва ўстановы сацыяльнай сферы — 37,94 тыс. т).
Напрыклад, пастаўкі бульбы і яблыкаў запланаваныя ў аб’ёме 58,85 і 26,81 тыс. т адпаведна.
23 ліпеня намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Святлана Караткевіч заявіла, што ведамства і ўрад “зрабілі пэўныя высновы” і “выпрацавалі шэраг захадаў”, якія “ў будучым маглі б выключыць магчымыя праблемы з бульбай у крамах ужо з улікам ураджаю 2025 года”.
Караткевіч нагадала, што ў адпаведнасці з указам № 232 “Аб асаблівасцях пастаўкі садавінагароднінай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэбаў” стабілізацыйныя фонды пераходзяць у сістэму дзяржзамовы.
Чыноўніца звярнула ўвагу, што за невыкананне абавязацельстваў для юрыдычных асоб прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — штраф да 200 базавых велічынь (8.400 рублёў), для фізічных асоб — да 12 базавых велічынь (504 рублі).
Шырокі грамадскі рэзананс увесну выклікала адсутнасць бульбы ў крамах, а таксама высокія кошты на гэты караняплод.
8 траўня Аляксандр Лукашэнка прызнаў дэфіцыт бульбы, пазней ён зрабіў наконт гэтага некалькі заяў. У прыватнасці, звязаў недахоп прадукта ў Беларусі з палітыкай.
12 ліпеня Лукашэнка падпісаў закон, які прадугледжвае штраф за адсутнасць у продажы гародніны і садавіны. У дакуменце прапісаная адказнасць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за “невыкананне абавязкаў па пастаўцы плодаагародніннай прадукцыі”. За “непастаўку” або “недапастаўку” гэтай прадукцыі “на падставе адпаведнай дамовы са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх патрэбаў”, а таксама за “яе адсутнасць у гандлёвым аб’екце ў міжсезонны перыяд” прадугледжаны штраф — ад 5 да 200 базавых велічынь (ад 210 да 8.400 рублёў).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Новы кіраўнік дыпмісіі ФРГ у Беларусі, як і папярэдні, не будзе працаваць на пасадзе амбасадараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронцы выступаюць за стварэнне міжнароднай следчай групы па звязаных з Беларуссю злачынствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКДК далажыў ураду аб нізкіх тэмпах восеньскіх сельгасработ, сярод прычын — недахоп механізатараў, паломкі тэхнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка