Беларусь і Аман адкрыюць амбасады на тэрыторыі адна адной

7 кастрычніка, Позірк. Султан Амана Хайсам бін Тарык аль Саід на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 7 кастрычніка ў Мінску падтрымаў прапанову ўзаемна абмяняцца амбасадамі, вынікае з фрагмента відэазапісу, распаўсюджанага неафіцыйным тэлеграм-каналам прэс-службы апошняга.
“Учора, <…> вы прапанавалі абмяняцца амбасадамі ў Мінску і Маскаце. Мы вітаем гэта”, — сказаў аманскі манарх.
“Мы прынялі рашэнне. І мы абавязкова рэалізуем гэтую задуму. Гэта цалкам прагматычна. Не таму што мы з вамі старыя-старыя сябры. А таму што гэта прагматычна. Мы пачынаем сур’ёзную гандлёва-эканамічную супрацу. І амбасадары будуць тут як лакаматывы, як маторы развіцця нашай супрацы”, — адказаў Лукашэнка.
Султан Амана прыбыў у Беларусь 6 кастрычніка, у той жа дзень адбыліся першыя ў рамках візіту перагаворы з Лукашэнкам. Па іх выніках падпісаныя дарожная карта па развіцці двухбаковай супрацы паміж Беларуссю і Аманам, міжурадавыя пагадненні аб узаемным скасаванні віз, а таксама аб міжнародных аўтамабільных перавозках і шэраг міжведамасных дагавораў. Акрамя таго, заключаны двухбаковы мемарандум аб супрацы па будаўніцтве ў Беларусі цэлюлозна-кардоннага камбіната.
Цяпер у Амане па сумяшчальніцтве акрэдытаваны беларускі амбасадар у Егіпце, у Беларусі — аманскі амбасадар у Расіі.
Мінск і Маскат усталявалі дыпламатычныя стасункі 23 ліпеня 1992 года.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка


