Беларускім актывістам прыходзяць фэйкавыя лісты ад імя ўкраінскай арганізацыі ZMINA — “Вясна”

9 кастрычніка, Позірк. Беларускім актывістам у Польшчы прыходзяць фэйкавыя лісты ад імя ўкраінскай праваабарончай арганізацыі ZMINA.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, электронныя паведамленні прыходзяць нібыта ад супрацоўніка ўкраінскай арганізацыі Мікалая Аксінюка (адрас — [email protected]), у якіх у іх просяць прадставіць інфармацыю пра фігурантаў “справы “Беларускага Гаюна”, а таксама па іншых справах, звязаных з падтрымкай Украіны.
ZMINA, паводле звестак “Вясны”, паведаміла, што не мае такога супрацоўніка і такой электроннай пошты — усе лісты ад арганізацыі прыходзяць толькі з адрасоў, якія заканчваюцца на @zmina.uа.
Праект “Беларускі Гаюн” быў створаны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
“Мы не ведаем, які аб’ём дадзеных мог быць выпампаваны за той час, пакуль у іншага акаўнта быў доступ. Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй”, — заяўляў тады заснавальнік праекта блогер Антон Матолька.
Ён папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю. Некаторыя з іх эмігравалі.
Пра масавыя затрыманні па справе “Беларускага Гаюна” паведамлялася 2 траўня.
У чэрвені Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў Матольку да 20 гадоў пазбаўлення волі за “шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”.
20 ліпеня на той момант кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак паведаміў, што ў траўні ў брэсцкім следчым ізалятары знаходзілася каля 50 чалавек, абвінавачаных па справе “Беларускага Гаюна”.
Паводле звестак рэгіянальнага медыяпраекта “Флагшток”, у Гомельскай вобласці па гэтай справе “было затрымана больш як 250 чалавек ад пачатку 2025 года”: “У спісах на затрыманне могуць знаходзіцца ў цэлым больш як 1 тыс. чалавек. Сілавікі па чарзе адпрацоўваюць тых, хто трапіў у спіс”.
“Флагшток” адзначаў, што кіруе рэпрэсіямі ГУБАЗіК МУС, а непасрэдна затрыманні праводзіць АМАП.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаМантажныя работы ад пачатку 2026 года падаражэлі на 5,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год скарацілася на 3,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

