У рамках праверкі беларускія ўлады прыводзяць войска ў “найвышэйшыя ступені” баявой гатоўнасці

11 кастрычніка, Позірк. У Беларусі “з мэтай праверкі” праводзіцца “комплекс мерапрыемстваў” па прывядзенні Узброеных сіл у “вышэйшыя ступені” баявой гатоўнасці, паведаміла 11 кастрычніка прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта робіцца на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі і ў рамках праверкі баявой гатоўнасці.
“Шэраг падраздзяленняў ажыццявяць комплекс мерапрыемстваў па пераводзе ў баявую гатоўнасць, вырушаць у прызначаныя раёны і выканаюць мерапрыемствы, вызначаныя ў распараджэнні. Праверка праводзіцца пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў паведамленні.
Рэжым Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



