Журналіст Павел Дабравольскі абвінавачваецца ў “здрадзе дзяржаве“
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 18 кастрычніка 2025 года ў 16:45

18 кастрычніка, Позірк. Паводле звестак “Позірку“, журналіст Павел Дабравольскі, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, абвінавачваецца ў “здрадзе дзяржаве“ (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Дабравольскі быў затрыманы 22 студзеня 2025 года, праз 10 дзён пасля свайго 35-годдзя. 26 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.
Паводле наяўнай інфармацыі, абвінавачанне звязанае з прафесійнай дзейнасцю журналіста, які раней працаваў як на беларускія, так і на замежныя СМІ, у тым ліку на ўкраінскі часопіс NV.ua (да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі). Апошняе месца працы Дабравольскага ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН, частка супрацоўнікаў якой у лістападзе 2021 года, напярэдадні яе 30-годдзя, рашэннем КДБ была прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем“.
30 кастрычніка 2020 года журналіст быў затрыманы ў сваёй кватэры і затым арыштаваны на 15 сутак.
Паводле адкрытай інфармацыі ў акаўнтах Дабравольскага ў сацыяльных сетках, пасля ад’езду з Беларусі ў канцы 2021 года ён падарожнічаў па розных краінах, у тым ліку Ірану і Расіі, быў у Паўднёвай Амерыцы, у кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск.
Акаўнт журналіста ў “Тэлеграме” двойчы актываваўся пасля яго арышту — 11 сакавіка і 26 красавіка.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у няволі ўтрымліваецца не менш за 29 супрацоўнікаў беларускіх СМІ.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПатрэбныя ідэі, каб разварушыць беларусаў замежжа, лічыць ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКанферэнцыя "Новая Беларусь" заўжды прыводзіць да "змены палітык" — БаркоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБабарыка ўсумніўся ва ўплыве дэмсіл, спаслаўшыся на меркаванні "сяброў у Беларусі", Латушка парыраваў: "У нас розныя сябры"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



