У “спіс экстрэмістаў” дададзена 18 чалавек
24 кастрычніка, Позірк. У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 24 кастрычніка дададзена яшчэ 18 чалавек. Цяпер у апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў дакуменце 5.916 пазіцый.
У пералік унесеныя Алена Папаламава, Арцём Беразоўскі, Юрый Несцераў, Павел Бабко, Максім Сярэдзіч, Вольга Палачаніна, Мікалай Палачанін, Іван Заяц, Марына Заяц, Віялета Багданава, Раман Кароль, Яўген Мазец, Андрэй Крэйдзіч, Галіна Латугоўская, Анастасія Малчанава, Іван Замяцін, Алег Супрунюк, Алена Цяльпук.
З іх, як пазначана ў дакуменце, пакаранне адбываюць Латугоўская (асуджаная паводле ч. 3 арт. 3611, ч. 1 і 2 арт. 3614, ч. 1 і 2 арт. 367, ч. 1 арт. 368, арт. 369, арт. 3691 Крымінальнага кодэкса), а таксама палітвязні Крэйдзіч (ч. 1 арт. 368, арт. 369, ч. 3 арт. 3611, арт. 3691), Замяцін (ч. 1 арт. 2901, ч. 3 арт. 361, ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 368), Супрунюк (ч. 3 арт. 3611).
Насупраць прозвішчаў астатніх дададзеных у спіс стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”.
Багданава і Кароль, згодна з дакументам, вызваленыя ад адказнасці ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення паводле арт. 342 КК.
(будзе дапоўнена)

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


