Адзін з лідараў страйкаму “Беларуськалія” Бокун вызвалены з іміграцыйнай турмы ЗША

29 кастрычніка, Позірк. Адзін з лідараў стачкама аб’яднання “Беларуськалій” Анатоль Бокун 29 кастрычніка вызвалены з іміграцыйнай турмы ў ЗША, паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.
“Толькі што суд у ЗША прыняў рашэнне вызваліць аднаго з лідэраў страйкаму “Беларуськалія“ Анатоля Бокуна з іміграцыйнай турмы і даць яму прытулак. Офіс Святланы Ціханоўскай быў на сувязі з адвакатам, падрыхтаваў ліст падтрымкі, і я як дарадца ў прававых пытаннях быў сведкам абароны ў справе“, — напісаў дарадца.
Паводле яго слоў, у ЗША гэта першае падобнае рашэнне ў дачыненні да ўраджэнца Беларусі.
Як раней стала вядома “Позірку”, яшчэ ў 2023 годзе Камітэт ААН па правах чалавека прыняў, зарэгістраваў і цяпер разглядае скаргу Бокуна супраць дзяржавы Беларусь. У ёй ён указаў на шматлікія парушэнні сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў, а таксама на жорсткае абыходжанне з боку ўладаў.
Скаргу дапамагаў складаць адвакат Вадзім Драздоў, які перадаў “Позірку” копіі скаргі і адказу з Камітэта ААН па правах чалавека.
У скарзе апісваецца агульная сітуацыя ў Беларусі пасля выбараў 2020 года, утрымліваецца інфармацыя пра пераслед актывістаў, НДА, журналістаў, страйкоўцаў.
Бокун быў звольнены 20 жніўня 2020 года за ўдзел у арганізацыі і правядзенні забастоўкі работнікаў “Беларуськалія”. 24 верасня 2020 года яго аштрафавалі за ўдзел у двух мірных сходах у Салігорску. У перыяд паміж 31 жніўня і 30 кастрычніка 2020 года Бокун 45 дзён быў пазбаўлены волі за ўдзел у некалькіх мірных сходах у гэтым раённым цэнтры. Рашэнне пра адміністрацыйны арышт тройчы выносіў суд Салігорскага раёна.
8 траўня 2021 года актывіст быў затрыманы і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі Салігорска. Бокуна падазравалі ў “незаконнай арганізацыі дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду або ўдзеле ў іх дзейнасці” (арт. 193¹ КК). Але ў выніку яго абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэнні — непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі. 12 траўня 2021 года, пакуль Бокун знаходзіўся пад вартай у чаканні разгляду пратакола, суд даў яму 30 сутак адміністрацыйнага арышту за пікетаванне 23 сакавіка таго ж года.
Рашэнні судоў Бокун безвынікова абскарджваў у вышэйшых інстанцыях.
Акрамя таго, улады падазравалі актывіста ў незаконным стварэнні фонду дапамогі страйкуючым шахцёрам, але Бокун адмаўляў гэта.
31 траўня 2021 года суд Салігорскага раёна арыштаваў Бокуна, які ўжо знаходзіўся ў зняволенні, яшчэ на 15 сутак — за нібыта непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі 8 траўня 2021 года.
На пачатку 2022 года актывіст пакінуў Беларусь, баючыся далейшага пераследу. Вычарпаўшы даступныя сродкі прававой абароны, ён звярнуўся са скаргай у ААН, у якой заявіў, што ягоны пераслед з боку беларускіх уладаў раўназначны катаванням.
Бокун папрасіў разгледзець скаргу па сутнасці і прызнаць парушэнні яго правоў, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, які ратыфікавала Беларусь. Таксама ён прасіў камітэт прызнаць яго права на адпаведную кампенсацыю, уключаючы судовыя выдаткі і грошы, заплачаныя за харчаванне ў зняволенні, а таксама на прыняцце належных мер справядлівай сатысфакцыі, у тым ліку публічныя выбачэнні.
Бокун прасіў камітэт рэкамендаваць уладам Беларусі адмяніць артыкул 24.23 КаАП і заканадаўства, якое крыміналізуе дзейнасць незарэгістраваных аб’яднанняў, і прывесці іншае заканадаўства аб выражэнні сваіх поглядаў у адпаведнасць з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Камітэт па правах чалавека прызнаў скаргу Бокуна прымальнай і прыняў яе да разгляду. Паводле практыкі, КПЧ можа разглядаць скаргі некалькі гадоў.
17 верасня Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы паведаміла, што як мінімум дзевяць беларусаў, выкліканых для чарговай “адзнакі” ў ІМС, былі затрыманыя і змешчаныя ў спеццэнтры, у дачыненні да іх праводзяцца праверкі.
“Калі вы падаліся на палітычны прытулак у ЗША і чакаеце суда, і вас выклікаюць з любой прычыны ў ІМС або Службу па грамадзянстве і міграцыі, то існуе рызыка, што вас могуць “памясціць у “дэтэншн” (detention center — іміграцыйны цэнтр. — “Позірк”.), дзе ў вас не будзе доступу да інтэрнэту для падрыхтоўкі кейса, складана будзе паведаміць родным і сябрам пра сітуацыю, можа быць страчаны час для працы з адвакатам, не будзе доступу да лекаў”, — папярэдзіла арганізацыя.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



