Запазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза

6 лістапада, Позірк. Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 кастрычніка 2025 года склала 61 млрд 583,4 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума доўгу на 11,3% больш, чым было на 1 кастрычніка 2024-га (54 млрд 450,8 млн рублёў), і на 4,5% больш, чым на 1 студзеня 2025-га (58 млрд 952,8 млн).
Пазыковая нагрузка арганізацый сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак на пачатак жніўня склала 4 млрд 684,3 млн (+14,4% у гадавым вымярэнні), горназдабыўной прамысловасці — 1 млрд 469,1 млн (рост у 6,4 раза), апрацоўчай — 31 млрд 578,4 млн (+7,5%), будаўніцтва — 1 млрд 238,7 млн (+39,1%), транспартных і лагістычных, паштовых і кур’ерскіх паслуг — 2 млрд 773,8 млн (+7%), інфармацыі і сувязі — 215 млн (-1,6%), фінансавых і страхавых — 5 млрд 416 млн (+31,7%), звязаных з нерухомасцю — 1 млрд 209,9 млн (-6,3%), навуковых — 384,9 млн (-6,8%), адукацыі — 35,5 млн (рост у 3,7 раза), аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 186,3 млн (+9,2%).
Пратэрмінаваная запазычанасць на 1 кастрычніка — 222,8 млн рублёў (+2,8%). На 1 студзеня яна складала 733,5 млн рублёў (зніжэнне ў 3,3 раза).
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за апошні год вырасла на 19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



