Ад пачатку года на аб’ектах АПК агнём знішчана або пашкоджана 49 адзінак тэхнікі

6 лістапада, Позірк. Пра чарговы пажар на аб’екце аграпрамысловага комплексу паведамляецца ў новай сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, удзень 5 лістапада пры правядзенні сельскагаспадарчых работ у полі ля вёскі Кеўры (Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці) загарэўся кормаўборачны камбайн КВК-800 “Палессе FS80” (2013 года выпуску). Пашкоджаныя кабіна, маторны адсек, лакафарбавае пакрыццё і колы сельгасмашыны.
За апошнія два тыдні на аб’ектах АПК адбыўся шэраг пажараў.
23 кастрычніка агонь пашкодзіў 24 квадратныя метры даху, 17 пагонных метраў транспарцёрнай стужкі і маёмасць, закурыў сцены птушніка ў вёсцы Трыгубцы (Віцебскі раён).
У той жа дзень адбыўся пажар на малочнатаварнай ферме ў Горках (Магілёўская вобласць). Была пашкоджана маёмасць і драўлянае аздабленне ў бытавым памяшканні, закураныя сцены і столь у пераходнай.
3 тоны збожжа кукукрузы было пашкоджана ў выніку ўзгарання ў зернесушыльным комплексе КЗС-80Ш ля аграгарадка Забалацце (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці).
4 лістапада пажар у будынку птушніка ў аграгарадку Рэчкі (Магілёўскі раён) пашкодзіў сцены і лачанне даху.
За дзесяць месяцаў было пашкоджана ці знішчана 48 адзінак тэхнікі. З улікам апошняга выпадку колькасць павялічылася да 49 (за ўвесь 2024 год — мінімум 73).
За пяць гадоў у Беларусі істотна зменшылася колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Стала менш камбайнаў: збожжаўборачных — на 14,6% (з 8.798 на канец 2019 года да 7.514 на канец 2024-га), бульбаўборачных — на 32,9% (з 778 да 522), буракаўборачных — на 27,5% (з 298 да 216), кормаўборачных — на 11,6% (з 4.138 да 3.660), ільноўборачных — на 30,1% (з 428 да 299).
Колькасць трактароў у гаспадарках зменшылася на 9,6% (з 38.966 да 35.241), грузавых аўтамабіляў — на 14,8% (з 17.873 да 15.228).
Даільных установак і агрэгатаў стала менш на 15,4% (з 10.758 да 9.096), бульбакапальнікаў — на 35,3% (з 1.254 да 811), бульбасаджалак — на 28% (з 1.198 да 862), зернеачышчальных машын — на 12,7% (з 6.939 да 6.059), зернеачышчальна-сушыльных комплексаў — на 19,6% (з 2.559 да 2.057).
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за апошні год вырасла на 19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



