У большасці пацярпелых у Тайландзе беларусаў лёгкія траўмы, адзін чалавек у цяжкім стане
8 лістапада, Позірк. Ні зваротаў ад грамадзян Беларусі, ані інфармацыі ад уладаў Тайланда наконт дарожна-транспартнага здарэння ў гэтай краіне, у якім пацярпелі беларусы і расіяне, дагэтуль часу не паступіла, паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на Міністэрства замежных спраў.
“Паводле наяўных звестак, большасць пацярпелых грамадзян Беларусі атрымалі лёгкія траўмы і былі выпісаныя з медыцынскай установы пасля аказання неабходнай дапамогі, — заявіла знешнепалітычнае ведамства. — Адзін грамадзянін знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы правінцыі Канчанабуры, яго стан ацэньваецца як цяжкі”.
Сцвярджаецца, што амбасада (верагодна, у В’етнаме, якая адказвае за прадстаўленне інтарэсаў Мінска ў Тайландзе) падтрымлівае кантакт з медустановай і мясцовымі праваахоўнікамі. “Дыпламаты працягваюць маніторынг сітуацыі і гатовыя пры неабходнасці аказаць грамадзянам Беларусі неабходную консульска-прававую дапамогу”, — гаворыцца ў паведамленні.
8 лістапада агенцтва ТАСС са спасылкай на загадчыка консульскага аддзела амбасады РФ у Тайландзе Іллю Ільіна паведаміла, што пяцёра беларусаў і шасцёра расіян пацярпела ў ДТЗ з аўтобусам на тэрыторыі гатэля ў раёне нацыянальнага парку Сай Ёк.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



