Ціханоўская падтрымала планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы з Беларуссю

14 лістапада, Позірк. Адкрыццё польскіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю будзе крокам, скіраваным на падтрымку людзей, “бо гэтыя пераходы з’яўляюцца мяжой са свабодным светам”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Мы заўсёды выступалі і працягваем выступаць за адкрытыя межы для пасажыраў. Гэта важна для беларусаў, для магчымасці прасцей бачыцца з сям’ёй і падтрымліваць сувязь паміж людзьмі па абодва бакі мяжы”, — напісала палітык у сваім тэлеграм-канале.
Пра аднаўленне 17 лістапада працы двух цяпер закрытых пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца) і Кузніца (Брузгі) — гаворыцца ў праекце распараджэння міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, апублікаваным 13 лістапада на сайце Урадавага цэнтра заканадаўства.
Польскае інфармагенцтва PAP у заметцы пра гэты дакумент нагадала, што цяпер на польска-беларускай мяжы працуе два аўтамабільныя пункты пропуску: для пасажырскага руху — Цярэспаль (Брэст), для грузавога — Кукурыкі (Казловічы). Акрамя таго, для грузавога руху функцыянуюць чыгуначныя пункты Кузніца (Гродна), Сямянуўка (Свіслач), Цярэспаль (Брэст).
Праектам распараджэння прапануецца адкрыць пункт пропуску Баброўнікі для грузавога руху, але толькі для “транспартных сродкаў, зарэгістраваных у дзяржавах ЕС, <…> Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швейцарыі”, а таксама “для пасажырскага руху, уключаючы аўтобусы”.
Пункт Кузніца (Брузгі) плануецца адкрыць толькі для пасажырскага легкавога руху, але не для аўтобуснага.
Публікацыя праекта на сайце Урадавага цэнтра заканадаўства — азначае пачатак фармальнай працэдуры прыняцця, але не факт прынятага рашэння. На гэтым этапе дакумент, напрыклад, накіроўваецца на разгляд іншым ведамствам або на публічнае абмеркаванне сацыяльным партнёрам (бізнесу, прафсаюзам, арганізацыям перавозцыкаў ды інш.) Заўвагі і прапановы, калі такія паступілі ў выніку абмеркавання, аналізуюцца, дакумент пры неабходнасці карэктуецца. Пасля гэтага распараджэнне адпраўляюць на подпіс міністру, дакумент публікуюць у Часопісе законаў Польшчы (Dziennik Ustaw).
28 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў пра планы адкрыць два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — Баброўнікі (закрыты ў лютым 2023 года пасля асуджэння актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, журналіста Анджэя Пачобута) і Кузніца (закрыты ў лістападзе 2021 года праз міграцыйны крызіс).
Аднак праз некалькі дзён, 30 кастрычніка, кіраўнік МУСіА Марцін Кервіньскі паведаміў, што Варшава адклала адкрыццё гэтых пагранпераходаў на некалькі тыдняў.

- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 14 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


