Беларускія вытворцы ваеннай прадукцыі выйдуць на пік сваіх магутнасцяў у сярэдзіне 2027 года — прадстаўнік BelPol
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 17 лістапада 2025 года ў 11:55
17 лістапада, Позірк. “Мы пра гэта яшчэ не можам казаць гучна, але ў Беларусі будуюць інфраструктуру ваеннага прызначэння. Гэтая інфраструктура не патрэбная для краіны, калі яна не рыхтуецца да вайны”, — заявіў прадстаўнік ініцыятывы BelPol, былы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Уладзімір Жыгар на IV беларуска-ўкраінскім Форуме Астрожскіх (11–15 лістапада, Львоў, Кіеў).
“На жаль, я не магу распавесці пра гэта больш падрабязна, але вось гэта ўсё в Беларусі ёсць. І кожны разумее, для чаго гэта ўсё”, — дадаў Жыгар.
Паводле яго слоў, беларускія прадпрыемствы ўжо пастаўляюць у Расію, напрыклад, рэактыўныя снарады калібрам 122 мм, і РФ “гэта ўсё выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны”.
Беларускія ваенныя заводы выйдуць на пік сваіх магутнасцяў у сярэдзіне 2027 года, адзначыў прадстаўнік арганізацыі.
“Што будзе далей? Гэта можа выкарыстоўвацца ў вайне супраць Украіны, а можа яшчэ і супраць краін НАТО”, — мяркуе Жыгар.
23 кастрычніка на прэзентацыі даклада “Дзеці без будучыні: мілітарызацыя дзяцінства ў Беларусі” прадстаўнік BelPol Мацвей Купрэйчык заявіў, што вайна з Еўропай можа пачацца ў 2027–2030 гадах, да яе ўжо рыхтуюць дзяцей — праз мілітарызацыю навучання ў беларускіх школах.
“Насамрэч цяпер мы кажам пра мілітарызацыю усёй Беларусі. І гэта складаецца з мілітарызацыі беларускай эканомікі, мілітарызацыі беларускіх дзяцей. Для вашага разумення: цяпер ствараюцца такія лагеры вайсква-патрыятычнага выхавання, дзе дзяцей 8, 9 гадоў і далей разбіваюць па групах, і ў кожнай групе ёсць медыкі, дроншчыкі, наводчыкі і г.д.”, — адзначыў на Форуме Астрожскіх Жыгар.
Паводле яго слоў, мілітарызуецца таксама заканадаўства.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



