У беларусаў і латышоў атрымаецца “захаваць стасункі добрасуседства”, лічыць Лукашэнка

18 лістапада, Позірк. Імкненне жыхароў Латвіі захаваць нацыянальную самабытнасць, жыць у міры і згодзе з суседзямі “дзесяцігоддзямі садзейнічала ўмацаванню добразычлівых стасункаў” паміж гэтай балтыйскай дзяржавай і Беларуссю, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 18 лістапада народ суседняй краіны з Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.
“Мы разам працавалі, знаходзілі магчымасці для ўзаемавыгаднай супрацы. Беларусы цэняць гэта і заўсёды радыя новым сустрэчам”, — прыводзіць прэс-служба віншавальніка тэкст паслання, у якім таксама ўтрымліваецца запрашэнне “ў гасцінную Беларусь”.
Палітык назваў незалежнасць “не толькі ўнікальнай каштоўнасцю, якая дазваляе ажыццявіць мару народа пра светлую будучыню сваёй краіны”, але таксама “вялікай адказнасцю за дасягненне пастаўленай мэты”.
Лукашэнка ўпэўнены, што атрымаецца “пераадолець любыя цяжкасці і захаваць стаскункі добрасуседства, заснаваныя на ўзаемнай падтрымцы і павазе”, нягледзячы на ”няўдалыя спробы асобных палітыкаў сілком абмежаваць беларуска-латвійскія гуманітарныя кантакты”.
Латвія, будучы часткай Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі вясной 2022 года зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
Латвія — адна з трох краін ЕС, якія з вясны 2021 года штодня сутыкаюцца з праявамі міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, які, на іх думку, арганізаваны Мінскам і Масквой (сёлета ў лістападзе латвійскі кірунак стаў асноўным аб’ектам увагі мігрантаў, якія імкнуцца нелегальна трапіць у ЕС з беларускай тэрыторыі).
25 ліпеня ў інтэрв’ю журналісту амерыканскага выдання Time (апублікавана 8 жніўня) Сайману Шустэру Лукашэнка фактычна выступіў з прамой пагрозай на адрас Латвіі ў выпадку гіпатэтычнага ваеннага канфлікту з Захадам.
“Мы кожны дзень, кожны месяц рыхтуемся да вайны, каб пазбегнуць яе. Некаторыя кажуць, маўляў, ну чаго там, 80–100 тысяч [у Беларусі] армія — якая гэта армія. Ведаеце, хто б мог падумаць, што Украіна пратрымаецца столькі супраць другой арміі свету. Таму не трэба, мы ведаем, што рабіць. Мы вывучылі ўрокі ўсіх апошніх войн, і супраць нас была вайна, мы адпаведныя ўрокі вывучылі. Мы наўрад ці пераможам натаўцаў, яшчэ некага, нават 300 тысяч у палякаў будзе войскаў. Наша канцэпцыя заснаваная на тым, што мы гатовыя нанесці непрымальную шкоду Польшчы, Літве, Латвіі там, Эстоніі, хто супраць нас будзе ваяваць”, — заявіў ён.

- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


