Былая гендырэктар БелТА працаўладкавана ў амбасаду ў РФ

27 лістапада, Позірк. Былая генеральны дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Беларускае тэлеграфнае агенцтва” (БелТА) Ірына Акуловіч прызначана дарадцам-пасланнікам амбасады Беларусі ў Расіі, вынікае з пастановы ўрада ад 26 лістапада № 678, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Акуловіч прысвоены першы клас дзяржаўнага цывільнага службоўца.
Яна была вызвалена ад пасады генеральнага дырэктара БелТА ў сувязі з пераходам на іншую працу“ ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 25 лістапада.
Акуловіч была прызначаная дырэктарам дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА ў красавіку 2018 года. Да гэтага з 2009 года працавала дырэктарам РУП “Тэлерадыёкампанія “Магілёў”. Уваходзіць у санкцыйныя спісы Швейцарыі і Еўрапейскага саюза”.
Нарадзілася ў 1974 годзе. З 2016 па 2019 год была членам Савета Рэспублікі.
У 2023–2024 гадах дарадцам-пасланнікам у дыпмісіі ў Маскве быў праўладны прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, адначасова з’яўляючыся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Таксама аналагічную пасаду ва ўстанове ў сталіцы РФ займае былая супрацоўніца службы пратакола Аляксандра Лукашэнкі Дар’я Шманай.

- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаКіраўнік МЗС ФРГ: Ціск на Лукашэнку будзе працягнуты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе сярод несезонных харчовых тавараў патаннелі толькі рыс, манка і аліўкавы алей (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка

