Нарвегія выдзеліць новы транш для беларускіх рэпрасаваных — Вячорка

2 снежня, Позірк. Нарвегія выдзеліць новы транш на падтрымку ахвяр рэпрэсій у Беларусі праз Міжнародны гуманітарны фонд. Пра гэта, як паведаміў “Позірку” галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, было заяўлена падчас візіту беларускага дэмлідара ў Осла 1 снежня.
26 верасня на II Кангрэсе па палітвязнях у Беларусі 26 верасня ў Варшаве было заяўлена, што амаль за паўтара года дзейнасці Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі ахвяр рэпрэсій у Беларусі сабрана 2.922.896 еўра, размеркавана 1.347.222 еўра.
Фонд быў створаны Нарвегіяй з ініцыятывы Ціханоўскай. Заснавальнікамі сталі ўрад Нарвегіі, Нарвежскае агенцтва па супрацоўніцтве ў мэтах развіцця і Нарвежскі Хельсінкскі камітэт.
Мяркуючы па тлумачэннях у прадстаўленай на канферэнцыі інфаграфіцы, на разглядзе фонду прапановы па фінансаванні з Фінляндыі, Аўстрыі і Харватыі.
З улікам гэтага ахвярадаўцамі з’яўляюцца 10 краін: Нарвегія (1.283.909 еўра), Швецыя (890.821), Данія (328.605), Люксембург (248.270), Харватыя (100.000), Ісландыя (66.292), Іспанія, Фінляндыя (па 50.000), Латвія (25.000) і Аўстрыя (20.000). У суме — 3.062.897 еўра.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

