Саркафаг ЧАЭС згубіў здольнасць да ізаляцыі — ацэнка МАГАТЭ наступстваў удару дрона

6 снежня, Позірк. Ацэнка стану новага бяспечнага канфайнмента (саркафага) на тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС, які пацярпеў у выніку ўдару беспілотніка ў лютым 2025 года, завяршылася на мінулым тыдні, паведаміў 5 снежня генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Рафаэль Марыяна Гросі.
Кіраўнік МАГАТЭ, паводле інфармацыі прэс-службы агенцтва, нагадаў, што трапленне дрона “выклікала буйны пажар у знешнім пакрыцці масіўнай сталёвай канструкцыі, што была пабудаваная для прадухілення выкіду радыяцыі з рэактара, разбуранага пры аварыі 1986 года”.
Паводле слоў Гросі, місія пацвердзіла, што саркафаг “згубіў свае асноўныя функцыі бяспекі, уключаючы здольнасць да ізаляцыі”. У той жа час высветлена, што “апорныя канструкцыі і сістэмы маніторынгу не атрымалі невыпраўляльных пашкоджанняў”.
“Былі праведзеныя абмежаваныя часовыя рамонтныя работы на даху, аднак своечасовае і комплекснае аднаўленне застаецца неабходным для прадухілення далейшага разбурэння і забеспячэння доўгатэрміновай ядзернай бяспекі”, — падкрэсліў гендырэктар агенцтва.
МАГАТЭ рэкамендавала “працягнуць аднаўленчыя і ахоўныя работы” на саркафагу, у тым ліку зрабіць захады па кантролі вільготнасці, абнавіць праграму маніторынгу карозіі, мадэрнізаваць інтэграваную аўтаматычную сістэму назірання за канструкцыяй сховішча.
Паводле інфармацыі структуры ААН, у 2026 годзе пры падтрымцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця на пляцоўцы ЧАЭС “будуць праведзеныя дадатковыя часовыя рамонтныя работы для аднаўлення функцыі ізаляцыі канфайнменту, што створыць умовы для поўнага аднаўлення пасля заканчэння канфлікту”.
14 лютага паведамлялася, што беспілотны лятучы апарат урэзаўся ў ахоўную абалонку аркі новага бяспечнага канфайнмента над разбураным 4-м энергаблокам ЧАЭС, уведзенага ў працу у 2019 годзе. Узнікла ўзгаранне. Апошні ачаг тлення быў выяўлены 22 лютага. Сцвярджалася, што “пагаршэнне радыяцыйнай абстаноўкі” на прампляцоўцы саркафага ў прыватнасці і на тэрыторыі ЧАЭС у цэлым не зафіксавана, радыеактыўныя рэчывы “за вызначаныя межы” не выйшлі.
Украіна абвінаваціла ў нападзе Расію, у сваю чаргу Масква назвала здарэнне “правакацыяй Кіева”.
24 лютага 2022 года, у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, расійскія войскі, што зайшлі з беларускай тэрыторыі, захапілі ЧАЭС і прабылі там да 31 сакавіка, пасля чаго адступілі ў РФ разам з палоннымі байцамі Нацыянальнай гвардыі, якія ахоўвалі станцыю. У выніку дзеянняў расійскай арміі быў сур’ёзна парушаны працоўны працэс, у тым ліку электразабеспячэнне.
Найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — адбылася 26 красавіка 1986 года ў 1:23. Нягледзячы на тое, што АЭС месціцца ва Украіне, больш за 70% радыенуклідаў, якія выйшлі ў выніку разбурэння рэактара 4-га энергаблока, асела ў Беларусі.



- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ 2025 годзе ў пяці абласцях і сталіцы пагоршыліся паказчыкі росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСексуалізаваныя дамагальніцтвы з’яўляюцца сістэмнай праблемай беларускай грамадзянскай супольнасці — праваабаронцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНаўседа ў Давосе заклікаў прымяняць у дачыненні да Беларусі тую ж палітыку, што і ў дачыненні да РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
