У Гомелі затрыманы кіроўца маршруткі “ў стане наймацнейшага алкагольнага ап’янення”

22 снежня, Позірк. Аб затрыманні ў Гомелі кіроўцы маршрутнага таксі ў “стане наймацнейшага алкагольнага ап’янення” паведаміла 22 снежня УУС Гомельскага аблвыканкама.
Гэта адбылося “на днях”, кіроўца ў момант затрымання перавозіў пасажыраў, адзначаецца ў рэлізе.
“Падставай для неадкладнага рэагавання стаў званок ад пільных грамадзян у аператыўна-дзяжурную службу ДАІ. Людзі ўказалі на маршрутны транспартны сродак, кіроўца якога, паводле іх назіранняў, з’яўляецца нецвярозым”, — гаворыцца ў паведамленні.
Экіпаж ДПС “аператыўна выехаў па арыенціроўцы”. “Пасля выяўлення і спынення транспартнага сродку ў кіроўцы маршруткі, 47-гадовага мужчыны, былі адзначаныя відавочныя прыкметы ап’янення”, — падкрэслівае УУС.
Праведзены на месцы агляд паказаў “ашаламляльную лічбу” — “амаль 2 праміле алкаголю ў выдыханым паветры”, паведамляе ўпраўленне.
Кіроўца аштрафаваны на 200 базавых велічынь (8.400 рублёў), таксама ён на 5 гадоў пазбаўлення права кіравання транспартнымі сродкамі. Аўтамабіль змешчаны на стаянку, якая ахоўваецца.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія зафіксавала больш за 400 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



