Урад Польшчы адкрыў беларускамоўную старонку на сваім сайце

23 снежня, Позірк. Урад Польшчы 22 снежня адкрыў беларускамоўную старонку на сваім сайце.
“Інтэрнэт-старонка для грамадзян Беларусі была падрыхтавана для асоб, якія вырашылі легальна знаходзіцца ў Польшчы і маюць патрэбу ў зразумелай, дакладнай інфармацыі адносна жыцця ў нашай краіне. Тут вы знойдзеце карысныя парады наконт афіцыйных фармальнасцей, доступу да выплат, магчымасцей працаўладкавання, вядзення гаспадарчай дзейнасці ці адукацыі дзяцей”, — гаворыцца ў прэзентацыйным тэксце на старонцы.
Адзначаецца, што “ўвесь апублікаваны змест мае афіцыйны характар і быў падрыхтаваны на падставе дзеючых прававых нормаў, а таксама інфармацыі, прадастаўленай польскімі дзяржаўнымі ўстановамі”. “Наша мэта — палягчэнне штодзённага функцыянавання і інтэграцыі грамадзян Беларусі ў Польшчы”, — падкрэслівае ўрад.
Карыстальнікам прапануюцца раздзелы “Як можна легальна знаходзіцца ў Польшчы?”, “Працэдура адкрыцця банкаўскага рахунка”, “Магчымасці працаўладкавання і дапамога ў працаўладкаванні”. Таксама можна атрымаць інфармацыю аб сямейных выплатах, пенсіях, абмене вадзіцельскага пасведчання і інш.
Стварэнне старонкі ініцыяваў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнрага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка падчас адной з сустрэч у канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы, паведамляе АПК. Праца над старонкай вялася паўгода. Інфармацыя будзе абнаўляцца штоквартальна.
“Гэта важны крок у кірунку падтрымкі беларусаў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі”, — цытуе Латушку прэс-служба АПК.
Ён заклікаў суайчыннікаў звяртацца ў кабінет, калі яны маюць тэмы, важныя для асвятлення на беларускай старонцы ўрадавага сайта Польшчы.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


