Лукашэнка пахваліў Пуціна за навагодні зварот, палітыкі дамовіліся сустрэцца ў 2026-м

31 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуціг у тэлефоннай размове 31 снежня “дамовіліся аб маючых адбыцца сустрэчах пасля Новага года і сумесных мерапрыемствах”, паведаміла прэс-служба беларускага палітыка.
Адзначаецца, што Лукашэнка “даў высокую ацэнку навагодняму звароту свайго калегі, якое ўжо паспеў асабіста паглядзець у інтэрнэце”.
Суразмоўцы “абмеркавалі сітуацыю апошніх дзён, у тым ліку падзеі, звязаныя з атакай беспілотнікаў на рэзідэнцыю прэзідэнта Расіі”. “Падчас размовы былі закранутыя і іншыя найбольш актуальныя пытанні”, — гаворыцца ў паведамленні.
31 снежня Лукашэнка, гаворачы пра атаку ўкраінскіх дронаў на рэзідэнцыю прэзідэнта РФ, якая, паводле сцвярджэння расійскіх уладаў, адбылася ў ноч на 29 снежня, выказаў здагадку, што Украіна хоча сарваць мірны перамоўны працэс.
“Можа, яны хацелі справакаваць Пуціна ў момант, калі ўжо мір вось побач. Каб сарваць гэты перамоўны працэс. Ёсць такі пункт гледжання, — прыводзіла словы палітыка, які наведаў 31 снежня холдынг “Гарызонт”, яго прэс-служба. — Што Пуцін там пойдзе на нейкую эскалацыю, што ён адмовіцца ад мірнага нейкага шляху. А сёння раніцай я ўжо заўважыў: нічога падобнага. У гэтым увесь Пуцін. Ён не мітусіцца. І ён мае рацыю. Не трэба спяшацца. Ёсць мірны трэк — ідзем па ім”.
Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, Пуцін у сваім навагоднім звароце 31 снежня, віншуючы расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне, заявіў, што “верыць у іх і ў іх перамогу”.
Лукашэнка і Пуцін у апошні раз сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу 21–22 снежня, раней у Маскве 25 верасня. Таксама яны размаўлялі 1 жніўня на Валааме (Карэлія, РФ). Раней сёлета Лукашэнка здзяйсняў візіты ў Расію ў сакавіку, красавіку і траўні.
Пуцін наведваў Мінск 26–27 чэрвеня для ўдзелу ў мерапрыемствах саміту Еўразійскага эканамічнага саюза.
Палітыкі таксама рэгулярна размаўляюць па тэлефоне.
- ПалітыкаДзярждэпартамэнт: У 2026 годзе ЗША працягнуць дыпламатычныя намаганні па вызваленні палітвязняў у Беларусі, якія засталісяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30–31 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПамер бюджэтнага дэфіцыту на 2026 год сведчыць аб узважаным падыходзе да кіравання дзяржфінансамі — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства30 снежня Латвія зафіксавала 3 спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі, на мяжы з Літвой спакойна 8 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка


