У ДТЗ пад Мінскам загінула 25-гадовая жанчына, яе дзіця шпіталізавана

3 студзеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Мінскім раёне паведамляе УДАІ Мінаблвыканкама.
Аварыя здарылася 3 студзеня каля 12.55 на 10-м кіламетры аўтадарогі Н-8964 Паперня — Радашковічы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 33-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем БМВ 518i, рухаўся ў кірунку аграгарадка Юзуфова, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе “здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем БМВ X3, які рухаўся ў сустрэчным кірунку, пад кіраваннем 62-гадовага мінчука”.
Адзначаецца, што кіроўца БМВ 518i і яго два пасажыры — 25-гадовая жанчына і трохгадовае дзіця — пасля ДТЗ былі шпіталізаваныя, аднак пазней жанчына памерла ў бальніцы.
Звяртаецца ўвага, што дзіця ў момант сутыкнення аўтамабіляў знаходзілася ў “дзіцячай утрымлівальнай прыладзе”.
Па факце аўтааварыі праводзіцца праверка.
Як раней паведамляў Следчы камітэт, у першай палове 2025 года ў Беларусі зафіксавана зніжэнне колькасці дарожна‑транспартных здарэнняў і пацярпелых у іх людзей, аднак узрасла колькасць загінулых. Значны рост колькасці ДТЗ назіраецца ў Гомельскай вобласці, загінулых — у Мінску, параненых — у Мінскай вобласці. Дакладныя лічбы не называліся.
Начальнік ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў 21 кастрычніка паведаміў, што ў 2024 годзе ў ДТЗ загінулі 434 чалавекі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



