СК пацвердзіў гібель Яны Кастранковай у Мінску

13 студзеня, Позірк. Аб устанаўленні асобы загінулай у Мінску дзяўчыны паведаміў 13 студзеня Следчы камітэт.
Ведамства пацвердзіла, што ёй аказалася 21-гадовая Яна Кастранкова.
Паводле даных СК, цялесных пашкоджанняў не выяўлена: “Смерць не носіць крымінальнага характару. Папярэдняя прычына — утапленне”.
“Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці дзяўчыны”, — гаворыцца ў рэлізе
Аб выяўленні ў акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы, паблізу дома 25Г па вул. Філімонава (Першамайскі раён) у сталіцы цела дзяўчыны без бачных цялесных пашкоджанняў Следчы камітэт паведаміў 12 студзеня.
“Адзенне, якое знаходзіцца на ёй, па знешніх прыкметах падобнае на тое, у якое была апранута зніклая напярэдадні Яна Кастранкова”, — адзначалася ў паведамленні.
Пазней у той жа дзень гібель Кастранковай пацвердзіў пошукавы атрад “Анёл”.
Дзяўчына знікла 30 снежня 2025 года. 3 студзеня “Анёл” аб’яўляў пошук.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



