Мінск 16:54

Долар, еўра і юань патаннелі на таргах 15 студзеня

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

15 студзеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 студзеня 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,9068 рубля (-0,23%; -0,0068), еўра — да 3,3910 (-0,43%; -0,0148), юаня — да 4,1720 за 10 (-0,22%; -0,0090).

Расійскі рубель падаражэў да 3,7144 за 100 (+0,11%; +0,0041).

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025 года паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: