Рассельгаснагляд не прапусціў у РФ амаль 7 тон салатаў з Беларусі
16 студзеня, Позірк. Аб забароне ўвозу на тэрыторыю Расіі партыі салатаў з Беларусі паведаміла Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
“Падчас кантролю імпартнай расліннай прадукцыі, якая ўвозіцца на тэрыторыю РФ, выяўленыя ў партыі салатаў турэцкага паходжання каранцінныя насякомыя-шкоднікі. Дадзеная прадукцыя агульнай вагой каля 6,8 тоны перамяшчалася з Беларусі ў адрас атрымальнікаў з Масквы”, — адзначаецца ў рэлізе.
Лабараторныя даследаванні узораў прадукцыі пацвердзілі наяўнасць у салатах каранціннага для РФ заходняга кветкавага трыпса.
6 студзеня паведамлялася, што супрацоўнікамі ведамства на расійскую тэрыторыю не былі прапушчаныя 24 галавы буйной рагатай жывёлы з Беларусі — у перавозчыка “адсутнічалі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, якія пацвярджаюць клінічнае здароўе і эпізаатычны дабрабыт мясцовасці вывазу жывёлы”. Пасля разбору статак вернуты на беларускую тэрыторыю.
Раней Рассельгаснагляд паведамляў, што з пачатку 2025 года (на 26 снежня) з Бранскай вобласці ў Беларусь было вернута больш за 28 тон жывёлагадоўчай прадукцыі, якая перамяшчалася без неабходных дакументаў, у тым ліку абыходзячы афіцыйныя пункты ветэрынарнага кантролю.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


