У Шчучынскім раёне выяўлены падзёж 728 галоў буйной рагатай жывёлы, узбуджана крымінальная справа
23 студзеня, Позірк. Аб выяўленні супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама падзяжу буйной рагатай жывёлы (БРЖ) у адной з гаспадарак Шчучынскага раёна паведаміла 23 студзеня прэс-служба МУС.
Паводле звестак ведамства, 38-гадовы дырэктар арганізацыі “ігнараваў шматлікія прадпісанні кантралюючых службаў аб ліквідацыі недахопаў“. Падчас паўторных праверак аператыўнікі “фіксавалі аналагічныя парушэнні”. “У выніку службовай халатнасці кіраўніка падзёж БРЖ склаў 728 галоў, з якіх 421 — маладняк“, — адзначаецца ў рэлізе.
Шкода ацэньваецца прыкладна ў 1 млн рублёў. У дачыненні да службовай асобы пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу.
15 студзеня Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Рагожніка, які да гэтага паўтара года працаваў амбасадарам Беларусі ў Расіі, у чарговы раз завастрыў увагу на праблеме падзяжу жывёлы. “Вам трэба прыстойна гэтым займацца. І хачу вас папярэдзіць, барані божа, там у вас будзе назірацца мор маладняку“, — сказаў ён новаму кіраўніку вобласці.
24 кастрычніка 2025 года на нарадзе аб мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці і сітуацыі з морам у краіне буйной рагатай жывёлы Лукашэнка заявіў, што “самае галоўнае — нельга працу ў жывёлагадоўлі ператвараць у крымінальную дзейнасць“. Паводле яго слоў, негатыўныя тэндэнцыі зафіксаваныя ў 51 раёне краіны (у 13 з іх падзёж павялічыўся ў 1,5 раза і больш).
Летась 29 траўня на першым пасяджэнні ўрада новага складу Лукашэнка паскардзіўся, што падзеж жывёлы “дасягнуў гістарычнага максімуму“.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы (каровы, быкі і інш.) на канец кастрычніка 2025 года склала 3.915.838 — на 2,6% менш, чым было годам раней (4.018.755), вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Адмоўная дынаміка зафіксаваная ва ўсіх абласцях: у Віцебскай пагалоўе скарацілася на 7,2% (з 488.795 да 453.506), Магілёўскай — на 6,1% (з 492.503 да 462.482), Гомельскай — на 3,9% (з 593.476 да 570.492), Мінскай — на 0,9% (з 909.052 да 900.634), Брэсцкай — на 0,5% (з 853.449 да 848.961), Гродзенскай — на 0,3% (з 681.480 да 679.763).
Агулам па краіне колькасць кароў скарацілася на 1,3% да 1.364.211 (было 1.382.444).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
