Даляр і юань падаражэлі на біржавых таргах 27 студзеня 2026 года
27 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 студзеня 2026 года.
Курс долара вырас да 2,8593 рубля (+0,5%; +0,0142), юаня — да 4,1022 за 10 (+0,5%; +0,0203).
Расійскі рубель патаннеў да 3,7353 за 100 (-0,27%; -0,0103).
Таргі еўра не праводзіліся. 26 студзеня ён патаннеў да 3,381 (-0,29%; -0,01).
На мінулым працоўным тыдні (19-23 студзеня) каціроўка долара знізілася на 1,93% (з 2,9001 да 2,844), юаня — на 1,81% (з 4,1516 да 4,0764 за 10); расейскага рубля — вырасла на 0,63% (з 3,7176 да 3,7411 за 100).
Праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.
У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай па росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай па яго падаражэнні (+22,59%).
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць ІП за 2025 год зменшылася на 13,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ снежні 2025 года колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 10 тыс. — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



