У снежні і студзені ў Беларусь уехала 15 тыс. грамадзян Украіны, за 2025 год колькасць такіх наведванняў зменшылася — даныя ДПК
2 лютага, Позірк. 15.047 грамадзян Украіны ўехала ў Беларусь за апошнія два месяцы: 8.803 — у снежні 2025 года, 6.244 — у студзені 2026-га, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Дзяржпагранкамітэта.
Як і раней, большасць украінцаў уехала ў Беларусь з Польшчы — 13.231 (7.729 у снежні і 5.502 у студзені). З Літвы прыбылі 1.702 грамадзяніна Украіны (997 і 705), з Латвіі — 103 (66 і 37), непасрэдна з тэрыторыі Украіны — 9 (усе — у снежні).
2 лютага ДПК паведаміў, што ў 2025 годзе ў Беларусь уехала 115.165 грамадзян Украіны. У 2024 годзе, паводле звестак ведамства, іх колькасць склала 134.561, гэта значыць знізілася за год на 14,4%.
З Польшчы ў 2025 годзе ўехалі 92.722 украінцы (107.154, -13,5%), з Літвы — 20.206 (25.362, — 20,3%), з Латвіі — 2.165 (1.977, +9,5%), непасрэдна з тэрыторыі Украіны— 72 (68, +5,8%).
У лютым 2024 года Ігар Кізім, які на той момант займаў пасаду амбасадара па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі, заявіў у інтэрв’ю “Позірку”, што “Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, меркавана, маючы на ўвазе, што прапаганда спрабуе паднесці гэта як уцёкі ўкраінскіх грамадзян са сваёй краіны, а затым і з краін ЕС у “мірную і стабільную Беларусь”.
“Самае цікавае, што вы нідзе не знойдзеце ў адкрытых крыніцах даных пра колькасць украінцаў, якія выехалі з вашай краіны. Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэту статыстыку. Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў або людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулку. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — заявіў тады дыпламат.
Паводле апошніх апублікаваных на сённяшні дзень даных ААН, па ўсім свеце на 16 студзеня 2026 года было 5.898.150 ўкраінскіх уцекачоў (на 14 лістапада мінулага года іх было 5.880.360, на 3 кастрычніка — 5.752.670), у тым ліку ў краінах Еўропы — 5.349.060 (5.331.720, 5.192.110).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



