У 2025 годзе кіберзлачынцы нанеслі грамадзянам шкоду на 54 млн рублёў — МУС
3 лютага, Позірк. Сума матэрыяльнай шкоды, прычыненай грамадзянам Беларусі кіберзлачынцамі ў 2025 годзе, склала “крыху больш за 54 млн рублёў”, заявіў на прэс-канферэнцыі 3 лютага ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па процідзеянні кіберзлачыннасці Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Рынгевіч.
Паводле яго слоў, памер шкоды разлічаны на аснове адпаведных зваротаў грамадзян у міліцыю.
Прысутны на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства Следчага камітэта Андрэй Матолька адзначыў, што назіраецца “штогадовы рост колькасці махлярстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”.
“Большасць выпадкаў махлярства (68%) звязана з блакіроўкай розных мэсэнджараў, блакіроўкай воблачных сэрвісаў і з выкарыстаннем прылад iPhone. Яшчэ каля 30% махлярстваў звязана з патрабаваннем грашовага пераводу пад пагрозай распаўсюджвання асабістай інфармацыі, якую чалавек хацеў бы захаваць у таямніцы”, — сказаў прадстаўнік СК.
У 2025 годзе, дадаў ён, былі заблакіраваныя “махлярскія сэрвісы, што здзяйснялі злачынствы з дапамогай фішынгу і махлярства, а таксама каля 24 дроп-сэрвісаў, якія надавалі паслугі па легалізацыі даходу, атрыманага злачынным шляхам, і паслугі па вывадзе скрадзеных грошай”.
Акрамя таго, былі заблакіраваныя “чат-боты, акаўнты, каналы ў мэсэнджарах, 65 махлярскіх груп і 16 дроп-сэрвісаў”.
“Вядзецца работа па барацьбе са злачыннасцю ў сацыяльных сетках, у прыватнасці, у “Інстаграме”, у межах процідзеяння незаконнаму выкарыстанню электронных сродкаў сувязі. У мінулым годзе сумесна з органамі ўнутранай бяспекі выяўлена больш за 200 махлярскіх акаўнтаў у сацыяльных сетках, 98 з якіх былі заблакаваныя ў выніку прынятых мер. І, вядома ж, вядзецца пастаянная работа па процідзеянні незаконнаму выкарыстанню электронных сродкаў сувязі”, — падкрэсліў Матолька.
У мінулым годзе, адзначыў ён, канфіскавана 18 SIM-банкаў і SIM-боксаў “для забеспячэння ўмоў для наступнага крымінальнага пераследу”. Таксама забрана больш за 1.700 камер, што выкарыстоўваліся “для забеспячэння злачыннай дзейнасці”.
Паводле слоў прадстаўніка СК, кіберзлачыннасць цяпер “носіць транснацыянальны характар”. Найбольш распаўсюджанай з’яўляецца сувязь злачынцаў з грамадзянамі з дапамогай “званкоў з махлярскіх кол-цэнтраў, размешчаных за межамі Беларусі”.
Матолька паведаміў, што зараз у судзе разглядаецца справа, фігурантамі якой з’яўляюцца 55 чалавек: “Было задзейнічана восем кол-цэнтраў у Расіі, Беларусі, Кыргызстане, Казахстане, Іспаніі, Кубе, Сербіі і Украіне”.
Гл. таксама:
Мінгарсуд пачаў працэс над 55 удзельнікамі махлярскіх “кол-цэнтраў”
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць школьнікаў — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваМУС: У 2025 годзе практычна кожнае трэцяе злачынства было звязанае з кібербяспекайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі — упершыню ў 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



