Мытня канфіскавала гашышны алей у пасажыра аўтобуса, што прыбыў з Польшчы, распачаая крымінальная справа

24 лютага, Позірк. 20-гадовы пасажыр рэйсавага аўтобуса, які рухаўся з Польшчы, пры ўездзе ў Беларусь спрабаваў схаваць факт наяўнасці наркотыкаў, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, у пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) малады чалавек, чыё грамадзянства не называецца, прайшоў праз “зялёны калідор”, які прадугледжвае, што асобе няма чаго дэклараваць і яна не мае нічога забароненага або абмежаванага да ўвозу.
“Аднак службовы сабака сваімі паводзінамі паказаў на магчымую наяўнасць у грамадзяніна наркотыкаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Таму багаж мужчыны даглядзелі і з наплечнай сумкі вынялі шкляны флакон з алеістай вадкасцю цёмна-зялёнага колеру”.
“Заключэнне эксперта Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці пацвердзіла, што змесціва флакона з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам — гашышным алеем (алеем канабісу). Вага наркотыку склала больш за 17,5 грам”, — адзначыў мытны камітэт.
Брэсцкая мытня ўзбудзіла ў дачыненні да маладога чалавека крымінальную справу на падставе ч. 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС наркатычных сродкаў у буйным памеры). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на 5–10 гадоў са штрафам або без яго.
Беларус, які перавозіў больш за 111 кг гашышу, затрыманы ў Польшчы
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



