Былы гандбаліст Рутэнка можа змяніць кіраўніка МЗС Рыжанкова на пасадзе старшыні федэрацыі баскетбола

27 лютага, Позірк. 44-гадовы Сяргей Рутэнка вылучаны кандыдатам на пасаду старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола (БФБ), паведамляецца на сайце арганізацыі.
Рашэнне аб намінаванні Рутэнкі было прынята на агульным сходзе Мінскага гарадскога аддзялення БФБ.
Справаздачна-выбарная канферэнцыя федэрацыі пройдзе 13 сакавіка 2026 года.
Рутэнка — былы гандбаліст, выступаў за зборную Беларусі, а таксама вядомыя замежныя клубы (іспанскія “Барселону”, “Сьюдад-Рэаль”, славенскі “Цэле” і інш.).
З 17 лістапада 2021 года ўзначальвае Беларускую федэрацыю тэніса.
Старшынёй БФБ з 2014 года з’яўляецца Максім Рыжанкоў — дзеючы міністр замежных спраў.
Зборныя і клубы Беларусі з 2022 года адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў праз падтрымку рэжымам Аляксандра Лукашэнкі расійскай вайсковай агрэсіі ва Украіне.

- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


