МУС прызнала “экстрэмісцкім” фарміраванне “Вейшнорыя“

2 сакавіка, Позірк. МУС 2 сакавіка прызнала “экстрэмісцкім” фармаванне “Viejšnoryja / Вейшнорыя“, а таксама звязаныя з ім старонкі ў сацсетках.
Датычным да фарміравання ведамства лічыць арт-менеджара Алега Ларычава, які 15 студзеня быў прызнаны беларускімі праваабарончымі арганізацыямі палітвязнем.
На сайце праваабарончага цэнтра “Вясна“ адзначаецца, што Ларычаў быў затрыманы 27 лістапада 2025 года і папярэдне яго пераслед звязаны з “экстрэмісцкай“ дзейнасцю.
19 жніўня 2022 суд Лідскага раёна (Гродзенская вобласць) прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі“ кантэнт цэлай сеткі супольнасці “Вейшнорыя“ — ютуб-канала Veisnoria Production, тэлеграм-канала і чата “Veisnoria / Вейшнорыя“, а таксама старонак Veisnoria ў сацыяльных сетках “ВКонтакте“, “Інстаграм“, “Фэйсбук“, “Одноклассники“ і “ЦікТок“.
17 сакавіка таго ж года паведамлялася, што Ларычаў быў затрыманы і знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менска.
“Вейшнорыя “ — выдуманая дзяржава, якую Міністэрства абароны Беларусі выкарыстоўвала ў якасці ўмоўнага праціўніка ў рамках вайсковых манеўраў “Захад-2017”, якія праводзіліся разам з Расіяй. Паводле легенды, размяшчалася ў межах Заходняй часткі Беларусі. Частка апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі некаторы час актыўна выкарыстоўвала гэтую назву для вобразу лепшай Беларусі.
У спісе “экстрэмісцкіх фармаванняў”, які вядуць МУС і КДБ, цяпер 334 найменні.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

