Мінск 13:15

Ціханоўская пастаянным прадстаўнікам пры НАТО: Цяпер, калі Лукашэнка слабы і цалкам залежны, мы не павінны аслабляць ціск

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

20 сакавіка, Позірк. Цяпер, калі Лукашэнка “слабы і цалкам залежны”, нельга аслабляць ціск на ягоны рэжым, заявіла Святлана Ціханоўская на нефармальным брыфінгу з удзелам пастаянных прадстаўнікоў краін — членаў НАТО пры штаб-кватэры арганізацыі ў Брусэлі 19 сакавіка.

“Сам факт вызвалення Лукашэнкам людзей таксама з’яўляецца вынікам такога ціску”, — сказала беларускі дэмакратычны лідар.

Яна падкрэсліла, што санкцыі — “гэта не мэта, гэта інструмент”. “І тут мы распрацавалі формулу: амерыканскія санкцыі — для вызвалення людзей, еўрапейскія — для вызвалення краіны. Таму што большасць амерыканскіх санкцый была ўведзеная за парушэнні правоў чалавека, а еўрапейскія — за вайну“, — адзначыла Ціханоўская.

Паводле яе слоў, еўрапейскія санкцыі павінны спрыяць сістэмным зменам у Беларусі, каб яна перастала быць пагрозай для суседзяў. Палітык паведаміла, што на нядаўніх кансультацыях з Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам бакі сышліся ў меркаванні, што ціск на рэжым павінен працягвацца датуль, пакуль не адбудуцца рэальныя перамены.

Ціханоўская падкрэсліла, што цяпер еўрапейскія санкцыі нельга здымаць, бо “гэта толькі ўмацуе Расію“.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: