Прадстаўнік рэжыму ў Менску, што падтрымлівае агрэсію РФ супраць Украіны, заявіў пра пагрозу сусветнай вайны праз сітуацыю на Блізкім Усходзе

24 красавіка, Позірк. Аб’яднаць намаганні, каб “спыніць спаўзанне рэгіёну і свету ў бездань поўнамаштабнай вайны з катастрафічнымі, доўгатэрміновымі і непрадказальнымі наступствамі” заклікаў 24 красавіка ў Маскве першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч.
Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС, чыноўнік выступіў на чарговым раундзе кансультацый па пытаннях міжнароднай дзейнасці Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і рэгіянальнай бяспекі.
Кажучы пра гэта, прадстаўнік рэжыму ў Мінску, што падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, меў на ўвазе не тое, да чаго прывялі дзеянні Крамля ў Еўропе, а сітуацыю на Блізкім Усходзе. Адзначыўшы, што ў Беларусі “з глыбокай трывогай сочаць за развіццём сітуацыі ў Персідскім заліве”, Лукашэвіч заявіў, што “агрэсія супраць суверэнных і незалежных дзяржаў недапушчальная”.
“Асаблівую небяспеку ў гэтым канфлікце прадстаўляюць удары па аб’ектах грамадзянскай, прамысловай і энергетычнай інфраструктуры, — сказаў намеснік кіраўніка беларускага МЗС, не згадаўшы, што расійская армія робіць менавіта гэтак ва Украіне. — Ніякія мэты не могуць апраўдаць пагарды да чалавечых жыццяў. Гуманітарныя наступствы ўжо набылі катастрафічны характар. Падкрэсліваем безумоўную неабходнасць абароны мірнага насельніцтва ў адпаведнасці з Жэнеўскімі канвенцыямі”.
Прадстаўнік рэжыму Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што выклікае трывогу “нанясенне ўдараў па аб’ектах мірнай ядзернай інфраструктуры Ірана”, не ўдакладніўшы, ці адчувае Мінск непакой адносна прысутнасці расійскіх войскаў на захопленай Запарожскай АЭС або інцыдэнта з трапленнем дрона па саркафагу Чарнобыльскай АЭС.
Сярод іншага Лукашэвіч заявіў, што Беларусь выступае “за дыялог з уладамі Афганістана, пошук шляхоў яго рэінтэграцыі ў міжнародную супольнасць”, і выказаў гатоўнасць “садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю і харчовай бяспецы гэтай краіны”.
2 сакавіка Беларусь ды іншыя члены ШАС выказалі “сур’ёзную заклапочанасць у сувязі з развіццём падзей на Блізкім Усходзе і ваеннымі ўдарамі па тэрыторыі Ісламскай Рэспублікі Іран”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


